МТЗ будзе вырабляць рапсавы алей

17 лістапада, Позірк. Вытворчасць рапсавага алею будзе арганізавана ў сельскагаспадарчым цэху Мінскага трактарнага завода, паведамляе карпаратыўнае выданне прадпрыемства “Трактар.бел”.
Выпуск гэтай прадукцыі запланаваны на 2025 год, для гэтага ў сельгасцэху “Гайна” МТЗ пабудуюць участак па перапрацоўцы масласямян рапсу, гаворыцца ў публікацыі.
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара МТЗ па кіраванні прадпрыемствамі холдынгу “МТЗ-холдынг” Уладзіміра Карпяка рэалізацыю рапсавага алею плануецца наладзіць “праз біржу”.
“Бо сёння попыт на рапсавы алей расце, у тым ліку і на знешніх рынках. Яшчэ адзін з важных аргументаў на карысць перапрацоўкі рапсу — магчымасць вырабляць у дастатковай колькасці жмых і шрот для паўнавартаснага, збалансаванага харчавання жывёл”, — сказаў Карпяк.
Тэхнічнае заданне ўжо падрыхтаванае, дадаў ён, “будаўнічыя работы будуць весціся ўласнымі сіламі прадпрыемства, а таксама з удзелам падрадных арганізацый”.
Падкрэсліваецца, што цэх “Гайна” сёлета сабраў больш за 1,3 тыс. тон насення рапсу (ураджайнасць — 30 цэнтнераў з гектара), што на 80% больш за леташні ўраджай. “У перспектыве, каб максімальна загрузіць участак уласнай сыравінай, у гаспадарцы маюць намер павялічыць плошчы пасеваў рапсу, а таксама аказваць дапамогу ў перапрацоўцы масласямян іншым сельгасарганізацыям”, — заяўляецца ў матэрыяле завадскога выдання.
13 лістапада стала вядома аб выпуску МТЗ партыі сякер. 100 калуноў прадпрыемства вырабіла да спаборніцтваў па колцы дроў, у якім 7 лістапада ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя гэтага, у продаж у краму завода паступіла 150 сякер і 50 калуноў.
ДзяржСМІ паведамлялі, што па даручэнні Лукашэнкі “якасць сякеры палепшылі”, у прыватнасці, “для накладак на дзяржальні пачалі ўжываць новы матэрыял”.
Кошт калуна складае 166 рублёў 78 капеек, гаспадарчай сякеры — 132 рублі 65 капеек.
Пра неабходнасць вытворчасці сякер Лукашэнкі заявіў у красавіку на рэспубліканскім суботніку. Для колкі дроў ён тады выкарыстаў фінскую сякеру, бо, паводле яго слоў, “на беларускія жудасна глядзець”. Трэба” зрабіць сваё”, сказаў палітык.
29 траўня Лукашэнку прадставілі беларускую сякеру, вырабленую сумесна прадпрыемствамі “Гарызонт” і МТЗ. Агледзеўшы яго, ён запатрабаваў палепшыць якасць інструмента.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі распачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+