Мужчына і яго пажылыя бацькі загінулі на пажары ў Аршанскім раёне
18 лістапада, Позірк. Тры чалавекі загінула на пажары ў Аршанскім раёне (Віцебская вобласць) 17 лістапада, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Трагедыя адбылася ўвечары у вёсцы Пашына. Падчас тушэння пажару аднапавярховага дома ратавальнікі знайшлі целы гаспадара жылля (1972 год нараджэння), яго бацькі (1948) і маці (1949).
Прычыны ўзгарання МНС не паведамляе. Следчы камітэт выказаў здагадку, што пажар мог узнікнуць праз няспраўнасць электраправодкі.
За мінулыя суткі агонь таксама забраў жыцці двух мужчын (1963 і 1978) у Мінскай вобласці — у Барысаўскім і Мінскім раёнах адпаведна.
Усяго ад пачатку года на тэрыторыі Беларусі адбылося 5.474 пажары (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.011; +9,2%), на якіх загінула 458 чалавек (401; +14,2%), з іх дзяцей — 11 (5; павялічылася ў 2,2 раза).
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка