Больш за 1 млн жыхароў краін Еўропы наведала Беларусь на падставе бязвізу за 2,5 года — Дзяржпагранкамітэт
18 лістапада, Позірк. З 15 красавіка 2022 года па 18 лістапада 2024 года Беларусь у бязвізавым рэжыме наведала 1.004.198 чалавек, паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт.
Больш за палову візіцёраў — 576.942 — грамадзяне Літвы, далей ідуць Латвія — 314.934, Польшча — 100.977. Астатнія 11.345 — жыхары іншых краін Еўропы.
За апошні тыдзень (11–18 лістапада) Беларусь на падставе бязвізу наведала 4.828 жыхароў еўрапейскіх краін (тыднем раней — 3.635).
У краіну, паводле даных Дзяржпагранкамітэта, за гэты час накіравалася 1.620 грамадзян Літвы (1.467; +10,43%), 392 грамадзяніны Польшчы (494; -20,65%), 2.352 грамадзяніны і неграмадзяніны Латвіі (1.205; +95,19%), 564 грамадзяніны з іншых еўрапейскіх дзяржаў (469; +20,26%).
Бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падаўжаў яго тэрмін, апошні раз — да канца 2024 года.
19 ліпеня беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы. Большасць з іх рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
Згодна з апублікаванай 17 ліпеня заявай Міністэрства замежных спраў, гаворка пра жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нарвегіі, Партугаліі, Румыніі, Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Яны могуць уязджаць у Беларусь без візы праз усе наземныя і паветраныя міжнародныя пункты пропуску “па сапраўдных дакументах”, знаходзіцца на беларускай тэрыторыі “не больш за 30 сутак з дня ўезду”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаВыручка ад экспарту сельгаспрадукцыі ў 2024 годзе чакаецца менш, чым патрабаваў ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі дасягнуў 338 млн рублёў — рэкорд сярод былых рэспублік СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове лістапада актыўнасць мігрантаў на мяжы з ЕС знізілася больш чым на 60% у параўнанні з тым жа перыядам 2023 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка