Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў
18 лістапада, Позірк. Чарнагорыя ў бліжэйшы час увядзе візы для грамадзян Беларусі і Расіі, каб пачаць “гарманізацыю з правіламі, якія дзейнічаюць у Шэнгенскай зоне”, паведамляе мясцовае выданне Dan са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе краіны.
“Калі Чарнагорыя ўвядзе візавы рэжым для Расіі і Беларусі, гэта можа паўплываць на цяперашні прыток расійскіх турыстаў і жыхароў, а таксама на іх значны ўклад у эканоміку. Аднак адаптацыя да шэнгенскай палітыкі неабходная для рэалізацыі імкненняў Чарнагорыі да еўрапейскай інтэграцыі”, — адзначае медыя.
Увядзенне віз для грамадзян трэціх краін — адна з умоў уступлення Чарнагорыі ў Еўрасаюз. З 2010 года краіна з’яўляецца кандыдатам у ЕС.
У 2018 годзе Чарнагорыя і Сербія былі названыя “фаварытамі” на ўступленне ў ЕС, адзначалася, што яны “патэнцыйна будуць гатовыя” да гэтага ў 2025-м.
Выданне таксама паведамляе, што падчас перамоваў аб уступленні ў ЕС Чарнагорыя можа паспрабаваць дамовіцца аб асаблівай візавай палітыцы для “асобных краін”, аднак шанцы, што Еўрасаюз на гэта пагодзіцца, “адносна невялікія”.
“Такім чынам, увядзенне віз для грамадзян Беларусі і Расіі ўяўляе сабой важны, але патэнцыйна адчувальны палітычны крок, які будзе мець далёка ідучыя наступствы для сацыяльных і эканамічных адносін Чарнагорыі з гэтымі краінамі”, — адзначае выданне.
Чарнагорыя з’яўляецца адной з нямногіх еўрапейскіх краін, куды грамадзяне Беларусі могуць уязджаць без віз (працягласць аднаго наведвання — не больш за 30 дзён). Акрамя постсавецкіх дзяржаў, бязвізавы ўезд для беларусаў дазволены ў Сербію і Албанію (таксама на тэрмін да 30 дзён).
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка