У 2025 годзе попыт на беларускую прадукцыю ў Расіі можа знізіцца — BEROC
18 лістапада, Позірк. У 2025 годзе вонкавыя ўмовы могуць стаць “менш спрыяльнымі” для нарошчвання экспартных паставак беларускай прадукцыі, гаворыцца ў аглядзе даследчага цэнтра BEROC.
“У Расіі чакаецца запаволенне росту попыту ў асяроддзі ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, абмежаванні льготных іпатэчных праграм і планаванага расійскімі ўладамі паслаблення бюджэтнага стымулу. Гэта акажа стрымліваючае ўздзеянне на попыт на беларускі экспарт”, — адзначаюць эксперты.
Дасягнутая сёлета “мяжа загрузкі вытворчых магутнасцяў” у беларускай прамысловасці, а таксама “недастаткова высокі аб’ём інвестыцый для іх хуткага пашырэння і інфраструктурныя бар’еры для павелічэння паставак” калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў “будуць абмяжоўваць перспектывы экспарту з боку яго прапановы”.
Разам з тым, паводле ацэнкі аўтараў агляду, імпарт у 2025 годзе “будзе захоўвацца павышаным”.
Назапашаны інфляцыйны навес і ступень перагрэву эканомікі “мяркуюць умеранае ўзмацненне жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі як аптымальную стратэгію дзеянняў”, заяўляецца ў публікацыі. Аднак, дадаюць эксперты, Нацбанк “пазбаўлены аперацыйнай і інстытуцыйнай незалежнасці — свабода манеўру рэгулятара моцна абмежаваная, як і магчымасць самастойна ўстанаўліваць колькаснае значэнне мэты манетарнай палітыкі”.
Паводле прагнозу BEROC, стаўка рэфінансавання (пры адсутнасці “моцных шокаў”) захаваецца на ўзроўні каля 9,5% у 2025 годзе: “Нельга выключаць яе невялікага павышэння пасля завяршэння электаральнай кампаніі для недапушчэння змякчэння грашова-крэдытных умоў пры павышэнні інфляцыі”.
“У выніку эканоміку ў базавым сцэнары, пры адсутнасці моцных шокаў і жорсткай пасадкі, чакае павольнае астыванне і запаволенне прыросту ВУП з прыкладна 4,3% у 2024-м да прыкладна 1,5–2,5% у 2025-м”, — прагназуе BEROC.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі складзе, паводле акэнкі экспертаў, 0–2% ВУП.
Калі курс долара ў РФ будзе вагацца ў раёне 97 расійскіх рублёў, то ў Беларусі амерыканская валюта будзе каштаваць у 2025 годзе ў сярэднім каля 3,42 рубля, мяркуюць аўтары агляду.
“Значна больш высокія працэнтныя стаўкі ў Расіі ў параўнанні з Беларуссю будуць несці рызыкі для беларускага валютнага рынку як у частцы падтрымання павышанага ўнутранага попыту і імпарту на беларускім рынку, так і ў частцы павелічэння прывабнасці ўкладанняў у актывы, намінаваныя ў расійскіх рублях”, — адзначаюць эканамісты.
Таксама фактарамі рызыкі ў аглядзе называюцца імаверныя новыя санкцыі і пагроза разрываў лагістычных ланцужкоў — іх рэалізацыя, на думку экспертаў, прывядзе да “непазбежнасці больш значнага абясцэньвання рубля, у тым ліку што да расійскай валюты, чым мяркуе базавы сцэнарый”.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка