Колькасць спраў аб банкруцтве зменшылася за год на 27%
18 лістапада, Позірк. На 1 лістапада 2024 года ў судах знаходзілася 355 спраў аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), вынікае з інфармацыі Вярхоўнага суда.
Для параўнання: на 1 кастрычніка ў судах была 371 такая справа, на 1 верасня — 362, на 1 жніўня — 375, на 1 ліпеня — 335, на 1 чэрвеня — 294, на 1 траўня — 262, на 1 лістапада 2023 года — 486. Такім чынам, за месяц іх колькасць зменшылася на 4,31%, у гадавым вымярэнні — на 26,95%.
Банкруцтва арганізацый прыватнай формы ўласнасці тычылася 349 спраў (месяцам раней — 362), горадаўтваральных і бюджэтаўтваральных дзяржаўных арганізацый — 28 (29).
У кастрычніку 2024 года рашэнні аб прызнанні банкрутам і адкрыцці ліквідацыйнай вытворчасці вынесеныя ў дачыненні да станкабудаўнічага завода “Візас” (Віцебск), шклянога завода “Залессе” (Вілейскі раён, Мінская вобласць)) і Стаўбцоўскага раённага камбіната бытавога абслугоўвання (Мінская вобласць).
30 кастрычніка завершаная ліквідацыйная вытворчасць па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Зялёнка” (Полацкі раён, Віцебская вобласць).
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка