Мінск 21:23

З 1 студзеня памер базавай велічыні складзе 42 рублі

Фота: "Позірк"

18 лістапада, Позірк. З 1 студзеня памер базавай велічыні (БВ) павялічыцца з 40 да 42 рублёў, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.

Апошні раз БВ была павялічаная з 1 студзеня 2024 года — з 37 да 40 рублёў. Раней яна вырасла з 1 студзеня 2023 года — з 32 да 37 рублёў. У 2021 годзе БВ складала 29 рублёў, 2020-м — 27, 2019-м — 25,5, 2018-м — 24,5.

Базавая велічыня ўплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.

Падзяліцца: