ДПК зноў абвінаваціў польскіх сілавікоў у збіцці мігрантаў
18 лістапада, Позірк. Пра чарговае “збіццё” мігрантаў польскімі сілавікамі заявіў 18 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт.
Ведамства паведаміла аб выяўленні беларускімі памежнікамі групы замежнікаў у Бераставіцкім раёне (Гродзенская вобласць). Сцвярджаецца, што мігранты “знясіленыя”, у траіх меліся “множныя сляды збіцця і ірваныя крывацечныя раны”.
“Пацярпелыя грамадзяне Афганістана і Ірана распавялі, што іх бязлітасна збілі польскія вайскоўцы, а затым прымусілі перайсці на тэрыторыю Беларусі”, — заяўляе ДПК.
Адзначаецца, што замежнікі дастаўленыя ў медустанову.
17 лістапада Следчы камітэт паведаміў аб выяўленні каля мяжы з Латвіяй 28-гадовага грамадзяніна Афганістана. Мужчына названы “чарговай ахвярай латвійскага рэжыму”.
16 лістапада паведамлялася аб выяўленні цела грамадзяніна Емена ў Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць). Паводле сцвярджэння ДПК, труп знаходзіўся ў балоце — “у непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай мяжы”.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не згадвае, як мігранты аказваюцца ў прымежнай зоне, дзе ў парушэнне заканадаўства Беларусі спрабуюць незаконна перайсці на тэрыторыю сумежных дзяржаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дамову аб рэадмісіі. Потым яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — забяспечыць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небарак”, — заявіў Лукашэнка.
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка