Лукашэнка пазбавіў званняў чарговую групу сілавікоў, якія “ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні ў 2020 годзе”
18 лістапада, Позірк. Указ аб пазбаўленні званняў чарговай групы былых вайскоўцаў і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў падпісаў 18 лістапада Аляксандр Лукашэнка.
Усяго воінскіх і спецыяльных званняў пазбаўлены 21 чалавек.
“У перыяд абвастрэння грамадска-палітычнага становішча ў 2020 годзе яны здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні, якія несумяшчальныя са статусам вайскоўца. У гэтай сувязі кіраўнікі сілавых ведамстваў ва ўстаноўленым парадку ініцыявалі перад кіраўніком дзяржавы пытанне аб пазбаўленні дадзеных асоб воінскіх і спецыяльных званняў”, — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Прозвішчы разжалаваных не называюцца.
Гэта трэці такі ўказ пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020 і пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў.
19 верасня 2022 года паводле ўказа Лукашэнкі былі пазбаўленыя воінскіх званняў 76 чалавек, яшчэ 7 былі пазбаўленыя класных чыноў. Паведамлялася, што сярод разжалаваных супрацоўнікаў сілавых структур 10 палкоўнікаў, 16 падпалкоўнікаў, 16 маёраў, 11 капітанаў, 9 старшых лейтэнантаў, 4 лейтэнанты, 1 старшы прапаршчык, 5 прапаршчыкаў, 2 старшыя сяржанты, 2 сяржанты.
Звання падпалкоўніка тады быў пазбаўлены былы камандзір 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык (сышоў у адстаўку 1 жніўня 2024 года).
У спісе былі таксама ваенны эксперт Ягор Лебядок (старшы лейтэнант запасу), эксперт па пытаннях бяспекі Андрэй Паротнікаў (капітан міліцыі запасу), лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская (прапаршчык унутранай службы запасу), былы фатограф недзяржаўнай газеты “Новы час” Дзмітрый Дзмітрыеў (падпалкоўнік міліцыі запасу), і інш.
Лебядок і Паротнікаў цяпер знаходзяцца ў няволі, прызнаныя палітвязнямі.
4 траўня 2021 года Лукашэнка падпісаў указ аб пазбаўленні званняў 86 чалавек (3 палкоўнікаў, 18 падпалкоўнікаў, 11 маёраў, 22 капітана, 22 старшых лейтэнантаў, 3 лейтэнантаў, 2 прапаршчыкаў, 1 старшыны, 4 старшых сяржантаў).
Сярод іх былі вядомыя ў 1990–2000-я гады дзеячы апазіцыі Уладзімір Барадач (палкоўнік), Сяргей Аніська, Валерый Костка (падпалкоўнікі), кіраўнік аб’яднання былых сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў (падпалкоўнікі міліцыі запасу), былы баец спецпадраздзялення МУС “Алмаз” Ігар Макар (старшы лейтэнант міліцыі запасу).
25 верасня Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект, які сярод іншага прадугледжвае пазбаўленне пенсій “ветэранаў сілавых структур” у выпадку іх пераезду на месца жыхарства ў іншыя краіны.
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства