Калас назвала вызваленне 250 беларускіх палітвязняў “адчувальным крокам наперад”
19 сакавіка, Позірк. “Пазітыўным і адчувальным крокам наперад“ назвала вызваленне 250 беларускіх палітвязняў вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, якое адбылося 19 сакавіка.
“Я дзякую Злучаным Штатам за пасярэдніцтва ў дасягненні гэтага пагаднення. Для многіх сем’яў гэта момант доўгачаканага палягчэння і шанц зноў уз’яднацца са сваімі блізкімі”, — напісала яна ў сацсетцы Х.
Адначасова Калас адзначыла: “Мы не можам ігнараваць той факт, што гэтыя людзі ўвогуле не павінны былі апынуцца ў зняволенні”.
“Усе, хто да гэтага часу несправядліва ўтрымліваецца ў Беларусі, павінны быць вызвалены, а рэпрэсіі — спынены”, — заклікала яна.
У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталося ў Беларусі, а 15 было адпраўлена ў Літву без дакументаў.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



