Дэмсілы падрыхтавалі прапановы па новых санкцыях да другога раўнда стратэгічнага дыялогу з ЗША
18 лістапада, Позірк. Прапановы па ўвядзенні новых санкцый у дачыненні да Мінска падрыхтавалі Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ).
Падкрэсліваецца, што з адпаведнай ініцыятывай дэмсілы выступілі перад другім раўндам стратэгічнага дыялогу “Беларусь — ЗША” на пасяджэнні сумеснай рабочай групы па пытаннях механізмаў адказнасці і санкцый.
Каардынатарам групы з беларускага боку з’яўляецца кіраўнік АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка. Адзначаецца, што санкцыйныя прапановы падтрымалі аб’яднанне былых сілавікоў BelPol і “іншыя арганізацыі дэмруху”.
Сярод іншага дэмсілы прапануюць “у мэтах спынення рэпрэсій” увесці санкцыі на “таварныя пазіцыі, аналагі якіх вырабляюцца палітвязнямі”.
Акрамя гэтага, прапанавана “ўзмацніць фінансавыя санкцыі, уключаючы блакаванне доларавых актываў рэжыму, а таксама ўвесці другасных санкцый супраць банкаў, у першую чаргу супраць даччыных банкаў расійскіх фінансавых структур”.
Пакет уключае абмежаванні на транзіт падсанкцыйных тавараў праз тэрыторыю Беларусі, гарманізацыю гандлёвых і большасці фінансавых санкцый “супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі”, “прамыя блакавальныя санкцыі” супраць прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Беларусі.
“У мэтах захавання незалежнасці Беларусі” дэмсілы выступаюць за “шырокія санкцыі” супраць Саюзнай дзяржавы, у прыватнасці, у дачыненні да “службовых асоб і ўстаноў, створаных у рамках гэтага ўтварэння”.
Для “спынення гібрыднай агрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць дэмакратычных дзяржаў” прапануецца ўвесці абмежаванні супраць “прапагандысцкіх рэсурсаў Лукашэнкі”.
На думку дэмакратычных сіл, “эканамічнаму паслабленню рэжыму і стварэнню ўмоў для магчымага расколу элітаў” будуць спрыяць санкцыі супраць “кампаній і актываў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і звязаных з рэжымам Лукашэнкі”. У паведамленні гаворыцца, што такі санкцыйны ціск можа прывесці да “транзіту ўлады”.
Адзначаецца, што з прадстаўнікамі ЗША раней былі праведзеныя кансультацыі па тэматыцы санкцый у сувязі з падтрымкай беларускімі ўладамі расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Другі раўнд стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі пройдзе 3–4 снежня. У беларускую дэлегацыю пад кіраўніцтвам Святланай Ціханоўскай увойдуць 24 чалавекі. Гэта прадстаўнікі АПК, Каардынацыйнай рады, грамадзянскіх ініцыятыў.
Першы раўнд стратэгічнага дыялогу Злучаных Штатаў Амерыкі з беларускім дэмакратычным рухам адбыўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне.
Стратдыялог — пляцоўка для падтрымання сталых стасункаў дэмсіл Беларусі з урадам ЗША. Чакаецца, што сесіі будуць штогадовымі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаПродажы бензіну насельніцтву за пяць гадоў знізіліся на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства