“Недавыкананы” паказчык па экспарце тавараў і паслуг — Галоўчанка
20 лістапада, Позірк. Па выніках студзеня — верасня бягучага года выкананы чатыры з пяці важнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння ўрада 20 лістапада.
Паводле Галоўчанкі, забяспечана выкананне паказчыкаў росту валавога ўнутранага прадукту (+4,5% пры прагнозе +3,4%), інвестыцый (+7,6% пры плане + 2,7%), рэальных даходаў насельніцтва (+9,4% пры плане +3,1%).
“Інфляцыя — 3,8% да снежня 2023 года пры прагнозе не больш за 4,6%. Недавыкананы паказчык па экспарце тавараў і паслуг — тэмп росту 104,4% пры заданні 105,3%”, — цытуюць яго дзяржСМІ.
Прычынамі апошняга, згодна з распаўсюджаным урадам фрагментам выступлення прэм’ера, Галоўчанка лічыць “шмат фактараў, уплыў кан’юнктурных змяненняў”. Паводле яго слоў, за дзевяць месяцаў 2024 года не выканалі заданні па росце экспарту Мінбудархітэктуры, Мінпрам, Мінсувязі і канцэрн “Беллегпрам”.
Да ліку дасягненняў ён аднёс дыверсіфікацыю экспарту, у прыватнасці яго рост у краіны Афрыкі ў 3,7 раза і павелічэнне колькасці афрыканскіх краін — пакупнікоў беларускай прадукцыі да 45 (папярэдняя колькасць агучана не была. — “Позірк”.).
Міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пачаткам пасяджэння заявіў, што “ў экспарце дынаміка ў нас станоўчая, асабліва, што нас радуе, у экспарце паслуг”. Пры гэтым ён адзначыў, што больш высокімі тэмпамі растуць продажы ў краіны далёкай дугі.
Паводле звестак Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — верасень 2024 года склаў 73 млрд 709,6 млн долараў — на 5,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (69 млрд 767,8 млн).
Экспарт склаўся на ўзроўні 36 млрд 676,8 млн долараў (35 млрд 147,5 млн; +4,4%), імпарт — 37 млрд 32,8 млн (34 млрд 620,3 млн; +7%). Адмоўнае сальда — 355,9 млн долараў (годам раней было дадатным 527,3 млн).
Знешнегандлёвы абарот тавараў склаў 61 млрд 135,7 млн долараў (58 млрд 942,1 млн; +5,4%): экспарт — 29 млрд 597,8 млн (28 млрд 711,8 млн; +3,1%); імпарт — 32 млрд 537,9 млн (30 млрд 230,3 млн; +7,6%); адмоўнае сальда — 2 млрд 940,1 млн (-1 млрд 518,1 млн; +93,7%).
Знешнегандлёвы абарот паслуг склаўся на ўзроўні 11 млрд 573,9 млн долараў (10 млрд 825,7 млн; +6,9%): экспарт — 7 млрд 79 млн (6 млрд 435,7 млн; +10%); імпарт — 4 млрд 494,9 млн (4 млрд 390 млн; +2,4%); дадатнае сальда — 2 млрд 584,2 млн (2 млрд 45,8 млн; +26,3%).
Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 7,6%.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка