На форуме ў Галіфаксе Ціханоўская выступіць на панэлі пра пагрозы з боку недэмакратычных краін

22 лістапада, Позірк. На Міжнародным форуме па бяспецы ў Галіфаксе (22–24 лістапада, Канада) беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская выступіць на панэльнай дыскусіі пра глабальныя пагрозы з боку Расіі, Кітая, Ірана і Паўночнай Карэі, паведамляе прэс-служба палітыка.
У Галіфаксе Ціханоўская правядзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Канады Мелані Жалі, ценявым міністрам нацыянальнай абароны Джэймсам Безанам, а таксама сенатарам ЗША Джын Шахін.
Палітык у рамках візіту возьме ўдзел ў сесіі Парламенцкай асамблеі НАТО ў Манрэалі, у гэтым жа горадзе яна сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.
У Таронта дэмлідар сустрэнецца з прэм’ер-міністрам правінцыі Антарыа Дагам Фордам, а таксама паразмаўляе з дыяспарай.
У Атаве запланаваны ўдзел Ціханоўскай у “Беларускім вечары”, кансультацыях беларускіх дэмакратычных сіл з урадам Канады. Палітык таксама правядзе брыфінг для дыпламатаў краін ЕС. Яна сустрэнецца з амбасадарамі Германіі ў Канадзе Ц’ёрвен Бельман і Матыясам Лютэнбергам, а таксама членамі парламенцкага камітэта па замежных справах.
Візіт Ціханоўскай у Канаду працягнецца з 22 па 26 лістапада. Ціханоўская некалькі разоў наведвала Канаду, у мінулы раз — сёлета ў сярэдзіне красавіка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

