Мінск 16:01

У Магілёўскай вобласці кіроўца самазвала загінуў ад удару токам пры разгрузцы на пілараме

4 лістапада, Позірк. Пра гібель 28-гадовага кіроўцы грузавога самазвала Shacman на тэрыторыі піларамы ў Магілёўскай вобласці паведаміла прэс-служба Следчага камітэта (СК).

Паводле звестак следства, увечары 3 лістапада мужчына даставіў на пілараму бутавы камень. Падчас разгрузкі кузаў аўтамабіля зачапіў высакавольтную лінію электраперадачы, пасля чаго самазвал загарэўся.

Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца загінуў ад паражэння электрычным токам, спрабуючы пакінуць кабіну.

Ролверку праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел СК.

У красавіку намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Алег Такун паведаміў, што за апошнія 20 гадоў вытворчы траўматызм у Беларусі скараціўся ў тры разы, смяротны — у два. Паводле звестак ведамства, у 2025 годзе зафіксаваны гістарычны мінімум колькасці смяротных выпадкаў на працы — 103.

Падзяліцца: