У Польшчы рыхтуецца павелічэнне да двух гадоў тэрміну дзеяння праязнога дакумента для замежнікаў — АПК

4 лістапада, Позірк. У Польшчы трывае працэс “унясення змяненняў у закон аб замежніках, накіраваных на павелічэнне тэрміну дзеяння праязнога дакумента* з аднаго да двух гадоў, а таксама на прызнанне яго ў якасці пасведчання асобы”. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета па выніках сустрэчы намесніка яго кіраўніка Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Томашам Цытрыновічам.
Цяпер, як адзначаецца, сярэдні тэрмін чакання атрымання дакумента для тых, каму прадастаўлена міжнародная абарона, складае тры месяцы.
Бакі абмеркавалі пытанне атрымання такога статусу дзесяці былымі палітычнымі зняволенымі, якія былі вывезеныя 16 верасня.
Латушка “перадаў матэрыялы беларускіх праваабарончых арганізацый аб маштабах рэпрэсій, якія не спыняюцца [у Беларусі], з мэтай іх уліку пры разглядзе пытанняў аб прадастаўленні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі на тэрыторыі Польшчы“.
Асобна адбылося абмеркаванне пытанняў тэрмінаў разгляду дакументаў аб прадастаўленні міжнароднай абароны і легалізацыі беларусаў у Польшчы ў сувязі з досыць доўгім перыядам чакання прыняцця адпаведных рашэнняў. Гэта стварае цяжкасці пры працаўладкаванні і вырашэнні сацыяльных пытанняў, адзначыў намеснік кіраўніка АПК.
Абмеркаваныя “праблемныя пытанні, звязаныя з магчымай дэпартацыяй грамадзян Беларусі пасля прыняцця рашэння аб адмове ў прадастаўленні міжнароднай абароны ў Польшчы”.
Цытрыновіч не ўпершыню прымае Латушку, іншых беларускіх дзеячаў і юрыстаў. Папярэднія сустрэчы адбыліся ў сакавіку і ліпені 2026 года.
* Выдаецца замежніку, які не можа атрымаць нацыянальны пашпарт, што актуальна ў святле абмежаванняў ад беларускіх уладаў для грамадзян за мяжой. Дае права шматкроць перасякаць мяжу. Для грамадзян Беларусі ў Польшчы дзейнічае спрошчаны парадак яго атрымання.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



