Долар, еўра і юань падаражэлі на біржавых таргах 4 лістапада

4 лістапада, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 4 лістапада 2026 года.
Каціроўка долара вырасла да 2,9806 рубля (+0,09%; +0,0027), еўра — да 3,3503 (+0,62%; +0,0208), кітайскага юаня — да 4,4698 за 10 (+0,33%; +0,0149).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6515 за 100 (-0,19%; -0,0069).
Па выніках мінулага працоўнага тыдня (26-30 кастрычніка) курс долара не змяніўся, застаўшыся на адзнацы 2,946 рубля; юаня — вырас на 0,18% (з 4,4188 да 4,4266 за 10), расійскага рубля — на 0,1% (з 3,6597 да 3,6635 за 100); еўра — знізіўся на 0,18 % (з 3,2997 да 3,2938).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў кастрычніку 2026 года знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За 10 месяцаў 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).
Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

