Беларус апынуўся сярод 16 затрыманых у Польшчы па справе аб падатковых махінацыях з электрасамакатамі
4 лістапада, Позірк. Аб затрыманні грамадзяніна Беларусі ў рамках расследавання дзейнасці арганізаванай злачыннай групы, якая падазраецца ў маштабных падатковых махінацыях пры продажы электрасамакатаў, паведаміла Цэнтральнае следчае бюро паліцыі (ЦСБП) Польшчы.
Беларус стаў адным з 16 затрыманых падчас аперацыі, праведзенай у пачатку кастрычніка ў Мазавецкім ваяводстве. Астатнія — дзевяць грамадзян Польшчы і шэсць грамадзян Кітая.
Паводле звестак следства, у 2024-2026 гадах злачынная група займалася продажам электрасамакатаў праз інтэрнэт-платформу без выплаты падатку на дабаўленую вартасць. Меркаваная шкода дзяржаўнаму бюджэту складае не менш за 162 млн злотых (36,6 млн еўра).
У аперацыі ўдзельнічала больш за 150 супрацоўнікаў ЦСБП і Мытна-падатковай службы. Яны правялі ператрусы на пяці складах, у офісах кампаній і кватэрах падазраваных.
Канфіскавана больш за 57 тыс. электрасамакатаў агульным коштам каля 156 млн злотых (35,3 млн еўра), а таксама акумулятары, абсталяванне для фотаэлектрычных установак, дакументацыя і электронныя носьбіты інфармацыі.
Акрамя таго, праваахоўнікі выявілі схаваныя ў чамадане на гарышчы аднаго з дамоў больш за 700 тыс. злотых (158,3 тыс. еўра) і 300 тыс. еўра. Заблакаваныя банкаўскія рахункі, канфіскаваныя аўтамабілі і грузавыя цягачы.
Усім 16 затрыманым прад’яўленыя абвінавачанні, у прыватнасці, ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, адмыванні грошай і здзяйсненні падатковых злачынстваў.
Суд узяў пад варту восем чалавек. Як удакладняе Польскае агенцтва друку (PAP), гэта пяць грамадзян Кітая і трое грамадзян Польшчы. Такім чынам, беларус у лік арыштаваных не ўвайшоў.
Расследаванне вядзецца пад наглядам рэгіянальнай пракуратуры ў Любліне. Не выключаныя новыя затрыманні.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

