Золатавалютныя рэзервы Беларусі зноў зменшыліся (дапоўнена)

4 лістапада, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лістапада 2026 года склалі 14 млрд 257 млн долараў ЗША ў эквіваленце, сведчаць папярэднія звесткі Нацыянальнага банка.
Паводле інфармацыі рэгулятара, золатавалютныя рэзервы за кастрычнік зменшыліся на 376,5 млн долараў, або амаль на 2,6%. На 1 кастрычніка яны складалі 14 млрд 633 млн долараў, на 1 студзеня — 14 млрд 423 млн.
Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на пачатак лістапада склала 6 млрд 776,6 млн долараў (-461 млн за месяц; -6,37%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 399,4 млн (-4,7 млн; -0,33%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 6 млрд 80,8 млн (+89,1 млн; +1,49%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн даляраў адпаведна.
Нацбанк заявіў, што скарачэнне золатавалютных рэзерваў звязана са зніжэннем цаны на золата на міжнародных рынках.
Зніжэнне ЗВР назіраецца другі месяц запар: за верасень яны сталі меншымі на 610,3 млн долараў у эквіваленце.
Паводле зацверджаных Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшых эканамічных прагнозных (дэ-факта планавых) параметрах на 2026 год сярод іншага было вызначана, што міжнародныя рэзервовыя актывы павінны быць не ніжэй за 9,2 млрд долараў.
30 верасня 2026 года палітык зацвердзіў адпаведныя паказчыкі на 2027-ы. Там быў вызначаны аб’ём ЗВР на будучы год не менш за 12,8 млрд долараў. У каментары “Позірку“ акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі заявіў, што гэта “абсалютна нармальная лічба”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



