Пуцін дазволіў падпісваць кантракты на вайсковыя пастаўкі ў Беларусь да завяршэння ўзгадненняў

3 лістапада, Позірк. Пра зацвярджэнне новага парадку вайсковых паставак паміж Расіяй і Беларуссю паведаміў 2 лістапада расійскі афіцыйны партал прававой інфармацыі, які апублікаваў указ Уладзіміра Пуціна № 792.
Згодна з зацверджаным указам палажэннем, расійскія ўпаўнаважаныя арганізацыі могуць падпісваць кантракты з беларускімі замоўцамі да завяршэння ўзгадненняў. Такі кантракт набывае моц пасля зацвярджэння пераліку прадукцыі ваеннага прызначэння або атрымання неабходнага дазволу.
Выданне The Insider адзначае, што ранейшы парадак прадугледжваў заключэнне кантракта толькі пасля атрымання выпіскі з зацверджанага пераліку. Такім чынам, цяпер бакі могуць дамовіцца пра ўмовы пастаўкі, не чакаючы заканчэння ўсіх узгадненняў.
Іншым змяненнем стаў асобны парадак пастаўкі запчастак, камплектуючых і тэхнічнай дакументацыі, а таксама рамонту, абслугоўвання і мадэрнізацыі вайсковай тэхнікі. Напрыклад, калі сістэме СПА, якая знаходзіцца ў Беларусі, спатрэбіцца замяніць блок, што прыйшоў у нялад, для яго адпраўкі неабавязкова ўключаць камплектуючую ў агульны пералік узбраенняў — можна атрымаць асобны дазвол. Гэта дазваляе афармляць пастаўкі для абслугоўвання ўжо наяўнай тэхнікі незалежна ад працэдуры ўзгаднення асноўных пералікаў узбраенняў.
У адпаведнасці з палажэннем пры паступленні звароту ад беларускага боку расійская арганізацыя павінна на працягу двух працоўных дзён паведаміць Федэральнай службе па вайскова-тэхнічнай супрацы. На разгляд звароту і выдачу даручэння аб яго далейшай прапрацоўцы службе адводзіцца пяць каляндарных дзён.
Указ набыў моц 2 лістапада. Ён замяніў палажэнне 2012 года, прынятае для рэалізацыі расійска-беларускай дамовы аб развіцці вайскова-тэхнічнай супрацы ад 10 снежня 2009 года.
На думку The Insider, новы парадак можа мець значэнне для забеспячэння расійскіх войскаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Выданне адзначае, што для размяшчэння буйной вайсковай групоўкі недастаткова перакінуць танкі, бронетэхніку або сістэмы СПА — іх неабходна рэгулярна рамантаваць і забяспечваць запчасткамі. Магчымасць асобна афармляць такія пастаўкі і загадзя заключаць кантракты патэнцыйна палягчае гэтую задачу, у тым ліку пры павелічэнні расійскай вайсковай прысутнасці ў краіне.
13 кастрычніка публічны прадстаўнік аб’яднання BelPol Мацвей Купрэйчык на прэзентацыі даклада “Мілітарызацыя Беларусі” ў Варшаве заявіў, што Расія апошнім часам “фактычна аплачвае мадэрнізацыю вайсковай інфраструктуры Беларусі”.
Паводле даных арганізацыі, цяперашнія работы па пераарыентацыі беларускай вытворчасці для патрэбаў ВПК скончацца прыкладна ў першай палове 2027 года. Пасля гэтага, паводле слоў Уладзіміра Жыгара, іншага прадстаўніка BelPol, яны змогуць выпускаць “дастатковую для патэнцыйнага вядзення ваенных дзеянняў колькасць адпаведнай прадукцыі: шасі, беспілотнікаў ды інш.”.
Адначасова, адзначыў ён, у Беларусі мадэрнізуюцца і аднаўляюцца бамбасховішчы.
“Любая банальная правакацыя з беларускай тэрыторыі” можа пацягнуць за сабой задзейнічанне расійскіх войскаў, бо дзейны дагавор пра гарантыі бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы “гэта наўпрост прадугледжвае”, заключыў Жыгар.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў агрэсіі супраць Украіны, якая пачалася 24 лютага 2022 года.
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка



