Мінск 11:04

На месцы пажару ў Драгічынскім раёне знойдзена цела пенсіянеркі

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

3 лістапада, Позірк. Грамадзянка 1947 года нараджэння знойдзена загінулай у вёсцы Дработы (Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці), паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Згодна з інфармацыяй ведамства, уначы 3 лістапада пажарныя прыбылі пасля паведамлення пра пажар у жылым доме ў гэтым паселішчы і выявілі там цела жанчыны.

Паведамляецца таксама, што позна ўвечары 2 лістапада ў выніку пажару ў доме на вул. Савецкай у аграгарадку Малыя Гарадзяцічы (Любанскі раён Мінскай вобласці) апёкі і атручэнне атрымаў гаспадар жылля (1968 г.н.). Мужчына шпіталізаваны.

Раней у той дзень адбыўся пажар у доме на вул. Лазо ў Барысаве (Мінская вобласць). Гаспадыня жылля (1956 г.н.) атрымала апёкі. Пасля аказання медыцынскай дапамогі яе накіравалі на амбулаторнае лячэнне.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 5.611 пажараў (за той жа перыяд 2025-га — 5.387; +4,2% у гадавым вымярэнні), на якіх загінула 434 чалавекі (421; +3,1%), траўмавана — 554 (499; +11%), выратавана — 458 (351; +30,5%).

Падзяліцца: