БЧ нагадала работнікам пра забарону ганьбіць яе імідж і рэпутацыю, у тым ліку ў інтэрнэце

3 лістапада, Позірк. Кіраўніцтва Беларускай чыгункі нагадала работнікам пра “недапушчальнасць дзеянняў і выказванняў”, у тым ліку ў інтэрнэце, якія могуць зганьбіць “імідж або дзелавую рэпутацыю” БЧ.
Указаўшы на тое, што такімі ёсць патрабаванні арт. 13 Кодэкса прафесійнай этыкі работнікаў гэтага дзяржаўнага аб’яднання, БЧ падкрэсліла, што выкананне палажэнняў гэтага дакумента з’яўляецца “адным з крытэрыяў ацэнкі якасці працоўнай дзейнасці” чыгуначнікаў.
Згаданы кодэкс быў зацверджаны 16 чэрвеня 2022 года загадам начальніка чыгункі № 161Н.
У чэрвені 2025 года ініцыятыва “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі” паведаміла, што кіраўніцтва БЧ збірала ў работнікаў пісьмовыя пацвярджэнні азнаямлення з адказнасцю за дзеянні, звязаныя з выкарыстаннем “экстрэмісцкіх матэрыялаў і інтэрнэт-рэсурсаў”.
У красавіку таго ж года Камітэт дзяржбяспекі праводзіў праверкі сярод работнікаў БЧ. У працоўны час у іх вымалі і даследавалі асабістыя і службовыя тэлефоны. У першую чаргу гэта тычылася начальнікаў станцый і іх намеснікаў.
З 2024 года за карупцыю было затрымана і асуджана не менш за шэсць топ-менеджараў БЧ.
У прыватнасці, у жніўні 2025-га суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў былога першага намесніка начальніка ДА “Беларуская чыгунка” (БЧ) Пятра Дулуба да 11 гадоў пазбаўлення волі — “на падставе сукупнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 і ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару)”. Ён таксама быў аштрафаваны на 5.000 базавых велічынь (на той момант — 210 тыс. рублёў).
Увесну таго ж года Міністэрства ўнутраных спраў пацвердзіла затрыманне напрыканцы 2024-га начальніка службы перавозак БЧ, яго намесніка, а таксама першага намесніка начальніка цэнтра кіравання перавозкамі БЧ. Адзначалася, што ўсе трое — падначаленыя аднаго з кіраўнікоў БЧ, затрыманага ўлетку 2025 года за “сістэматычнае атрыманне хабараў” на агульную суму каля 3 млн долараў.
Тры былыя менеджары БЧ прысуджаныя да пазбаўлення волі за хабар — “Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі”
Менеджмент БЧ пакляўся не дапускаць "карупцыйных праяў"
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка



