Мінск 18:33

Упершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Архіўнае фота: rs.gov.lv

2 лістапада, Позірк. Дзяржаўная памежная ахова Латвіі 1 лістапада не выявіла спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

Да гэтага 221 дзень запар, з 25 сакавіка, фіксаваліся спробы мігрантаў трапіць у гэтую балтыйскую краіну, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва сутачных даных ведамства.

Напярэдадні, 31 кастрычніка, было адзначана 3 спробы — мінімум пасля 2 жніўня (2 спробы).

Найбольш напружанымі за перыяд бесперапынных нападаў былі 1 ліпеня (232 спробы), 13 чэрвеня (205) і 3 чэрвеня (171).

Латвія адчувае найбольшую міграцыйную нагрузку сярод краін Еўрасаюза, якія мяжуюць з Беларуссю. Паводле падлікаў “Позірку”, з пачатку 2026 года на яе долю прыйшлося 84,5% усіх спробаў нелегальна трапіць у ЕС з беларускай тэрыторыі.

11 жніўня Латвія пачала на мяжы спецаперацыю Vilkatis (“Ваўкалак“). Мэтай было названа “істотнае скарачэнне колькасці незаконных перасячэнняў мяжы і недапушчэнне іх надалей”.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: