1 лістапада ўпершыню з сярэдзіны сакавіка на мяжы Беларусі і ЕС не зафіксавана актыўнасць нелегальных мігрантаў

2 лістапада, Позірк. 1 лістапада стала першым пасля 15 сакавіка днём, калі суседнія краіны Еўрасаюза на працягу сутак не зафіксавалі актыўнасці нелегальных мігрантаў ля сваіх межаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву даных іх пагранічных службаў.
Такім чынам, перыяд бесперапыннага міграцыйнага ціску склаў 230 дзён. Ён быў абумоўлены галоўным чынам пастаяннымі спробамі нелегалаў пранікнуць у Латвію — 221 дзень запар, пачынаючы з 25 сакавіка.
З пачатку года суседнія краіны ЕС зарэгістравалі амаль 15 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі: Латвія — 12,6 тыс., Літва — 1,8 тыс., Польшча — 0,5 тыс.
Па выніках 10 месяцаў мінулага года актыўнасць мігрантаў была вышэйшай у 2,8 раза.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі атакаваць мяжу Беларусі і ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


