Колькасць заяў у “Адно акно” паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст

4 лістапада, Позірк. З пачатку 2026 года паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу праз службы “Адно акно“ пададзена каля 14 тыс. заяў — на 61% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення метадалогіяй ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур Міністэрства юстыцыі Раман Прохараў на прэс-канферэнцыі 4 лістапада.
Экстэрытарыяльны прынцып дазваляе грамадзянам звяртацца за адміністрацыйнымі працэдурамі ў зручную для іх службу незалежна ад месца жыхарства. Для выбару падыходнай установы на сайце Мінюста размешчана інтэрактыўная карта.
Мінюст працуе над пераходам да праактыўнага фармату надання паслуг, пры якім у пэўных жыццёвых сітуацыях асабісты зварот грамадзян і самастойны збор дакументаў можна будзе скараціць або зусім выключыць, адзначыў Прохараў.
Агулам у 2025 годзе ў службы “Адно акно“ паступіла каля 1,5 млн заяў, з іх 452.473 (прыблізна 30%) — у Мінску, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Святлана Цёмаха.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка



