Мінск 10:48

За апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы

Міжнародны аэрапорт Тбілісі
Ілюстрацыйнае фота на старонцы аэрапорта ў сацсетцы Х

5 лістапада, Позірк. Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выправадзілі 101 замежнага грамадзяніна, паведамляе прэс-служба МУС гэтай дзяржавы.

Сярод высланых асоб былі грамадзяне прынамсі 19 краін — Азербайджана, Алжыра, Арменіі, Беларусі, Індыі, Іарданіі, Кеніі, Кітая, Кот-д’Івуара, Кубы, Непала, Нігерыі, Пакістана, Расіі, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Егіпта, Філіпін. Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай з гэтых дзяржаў традыцыйна не пазначаецца.

У лютым грузінскія ўлады заявілі, што ў 2026 годзе збіраюцца выправадзіць 4 тыс. замежнікаў-нелегалаў. Больш як за 10 месяцаў з краіны выслана звыш 3,6 тыс.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: