ДДБ Літвы: Спробы эскалацыі гісторыі Верамейчыка могуць быць інфармацыйнай атакай супраць нашай краіны

21 лістапада, Позірк. Знаходжанне былога беларускага добраахвотніка Васіля Верамейчыка на тэрыторыі Літвы магло “прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы”, заявіў Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы (ДДБ) інфармагенцтву ELTA.
Пры гэтым спробы “эскалацыі гэтай гісторыі” звонку могуць быць “звычайнай інфармацыйнай атакай на Літву”, цытуе каментарый ведамства партал навін Delfi.
Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла 21 лістапада ў Сейме, што рашэнне аб прызнанні Верамейчыка пагрозай нацбяспекі было прынята з улікам інфармацыі, прадстаўленай ДДБ.
“Я не магу публічна каментаваць змест інфармацыі ДДБ. Працэсы ў Літве такія, што Дэпартамент міграцыі [пры МУС] перад прыняццем рашэння атрымлівае адпаведную інфармацыю ад нашых устаноў і прымае рашэнне на яе аснове”, — падкрэсліла Білатайтэ.
20 лістапада стала вядома, што ў Беларусь з В’етнама быў дастаўлены былы добраахвотнік, які ваяваў на баку Украіны, 34-гадовы Васіль Верамейчык. Паводле інфармацыі “Блока Пракоп’ева-Ягорава” ў Каардынацыйнай радзе, яго сябра Верамейчык быў затрыманы ў Хашыміне 13 лістапада.
Раней паведамлялася, што мужчына ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах у Беларусі, затым пераехаў ва Украіну, дзе пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў і стварэння палка Каліноўскага служыў намеснікам камандзіра батальёна “Волат”. У 2024 годзе, пасля заканчэння службы, Верамейчык быў абраны ў Каардынацыйную раду і стаў сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў.
Верамейчык быў вымушаны пакінуць Літву праз тое, што яго прызналі пагрозай нацбяспецы, праз гэта ён не мог знаходзіцца на тэрыторыі ЕС.
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў у сацсетках, што калі Офіс даведаўся пра праблемы Верамейчыка і адмову літоўскіх уладаў даць прытулак, з ім звязаліся і прапанавалі дапамогу.
“Васіль сказаў, што дапамога не патрэбная, што ўжо мае рашэнне, разглядаў Малдову ці Аргенціну. Абскарджваць літоўскае рашэнне не стаў і вырашыў не праходзіць праз кругі пекла ў Польшчы. Спрабаваў нібыта і ў Грузіі, потым апынуўся ў В’етнаме”, — адзначыў Вячорка.
Дарадца дэмлідэра ўпэўнены, што ўсё магло быць інакш, калі б у абароне не адмовіла Літва.
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа чатыры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей у патрэбе паменшылася амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Навіны Германіі, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 лютага — 18 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка14 сакавіка Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыю на прыгавор эксперту па праблемах бяспекі ПаротнікавуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка