Брэсцкі ўрач Цімур Лозка і яшчэ пяць чалавек прызнаныя палітвязнямі

24 лістапада, Позірк. Шэсць зняволеных атрымалі статус палітычных паводле рашэння праваабарончай супольнасці ад 23 лістапада. Іх агульная колькасць дасягнула 1.274.
У адпаведны спіс уключаныя асуджаныя да пазбаўлення волі:
Цімур Лозка (брэсцкі анестэзіёлаг-рэаніматолаг) — па арт. 2901 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) за ахвяраванне пратэстнай ініцыятыве (8 гадоў пазбаўлення волі);
Максім Рэмезаў (супрацоўнік аператара мабільнай сувязі А1) — па арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) і 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам і беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных cіл Украіны (прысуд невядомы);
Міхаіл Фандо (удзельнік чэмпіянатаў па покеры) — па арт. 3613 за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных cіл Украіны (5 гадоў пазбаўлення волі);
Сяргей Скібінскі (дырэктар закрытага ў 2020 годзе дызайн-агенцтва poligraf.by) — па арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) (прысуд невядомы).
Палітвязнямі прызнаныя таксама накіраваныя на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар:
Аскер Алахвердзіеў — абвінавачваўся па арт. 3613;
Наталля Маныла — абвінавачвалася па арт. 3614.

- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў чэрвені знізіўся на 0,97%, за паўгоддзе — на 14,65% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка