Рыхтуецца серыя правакацый, якія мусяць знізіць давер да BySol — Стрыжак

25 лістапада, Позірк. У рамках кампаніі па падрыве сеткі салідарнасці ў Беларусі рыхтуецца серыя правакацый, што мусяць знізіць давер да фонду BySol, яго службаў і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
Паводле яго інфармацыі, у правакацыях плануецца задзейнічаць “пад прымусам і шантажом сем’і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў”.
“Звяртаюся да тых, хто шантажом ці прымусам вымушаныя ісці супраць свайго сумлення і ўдзельнічаць у мянтоўскіх спектаклях: мы ведаем, што вы робіце гэта не таму, што перайшлі на бок зла. І мы разумеем, што такое сітуацыя выбару без выбару. Ахвяра гвалтаўніка не робіцца бруднай праз чужыя брудныя дзеянні. Захавайце сябе, сваю псіхіку і здароўе”, — напісаў Стрыжак.
Кіраўнік фонду таксама звярнуўся да сілавікоў, адзначыўшы, што ў BySol ведаюць пра іх планы і разумеюць, што яны хочуць “пасеяць страх і недавер сярод тых, хто атрымлівае дапамогу, і тых, хто яе аказвае”.
“Хлусня і падман часта грамчэйшыя і ярчэйшыя за праўду, але ж людзі глядзяць і давяраюць справам, а не вашым правакацыям. То мы працуем далей, не зважаючы на вашае лязганне пашчамі”, — дадаў кіраўнік BySol.
15 лістапада Стрыжак заявіў пра мабілізацыю ўсёй службы эвакуацыі з Беларусі ў сувязі з новым рэйдам сілавікоў.
Гэтую інфармацыю пацвердзілі праваабаронцы. “Супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне, пад затрыманні трапілі таксама сваякі палітвязняў”, — паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабарончая ініцыятыва Dissidentby тады заявіла, што “арышты і вобшукі прайшлі ў многіх людзей на прадмет атрымання дапамогі”.
Фонд “Краіна для жыцця” ўдакладніў, што затрыманні адбыліся ў Гродзенскай вобласці, Баранавічах і Мінску.


- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка