Мінск 13:31

Чатыры чалавекі загінула на пажарах за суткі, ад пачатку года — 482 смерці ад агню

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

26 лістапада, Позірк. Чатыры чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 25 лістапада да 6:00 26-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тры смерці ад агню зафіксавана ў Мінскай вобласці (у Клецкім раёне — дзве, Барысаўскім — адна), яшчэ адна — у Брэсцкай (Пружанскі раён).

Ад пачатку года ў краіне адбылося 5.620 пажараў (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.179; +8,5%), на якіх загінула 482 чалавекі (425; +13,4%), з іх дзяцей — 11 (7; +57,1%).

Падзяліцца: