Прадстаўнікі Мінска на мерапрыемствах ААН зноў звязалі дзеянне санкцый з голадам у свеце
27 лістапада, Позірк. З крытыкай і скаргамі на “нелегітымныя і супрацьпраўныя” санкцыі выступілі прадстаўнікі афіцыйнага Мінска на 52-й сесіі Савета па прамысловым развіцці ЮНІДА ў Вене (Аўстрыя), якое прайшло 25–27 лістапада.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сесіі была прынята сумесная заява Беларусі, Венесуэлы, Ірана, Кітая, КНДР, Кубы, Нікарагуа, Палестыны, Расіі, Сірыі, Судана, у якой, сярод іншага, для абазначэння санкцый уведзена абрэвіятура, якая абазначае “аднабаковыя прымусовыя меры — АПМ”.
У заяве зазначаецца, што сітуацыя з ліквідацыяй голаду і ўсіх форм недаядання і забеспячэннем доступу насельніцтва да харчавання ў тым ліку “шляхам забеспячэння бесперабойных паставак сельскагаспадарчага абсталявання, угнаенняў, а таксама кампанентаў для яго вытворчасці” ўскладняецца санкцыямі.
Аднабаковыя прымусовыя меры, адзначаюць аўтары, прымяняюцца некаторымі дзяржавамі і рэгіянальнымі арганізацыямі “без дазволу адпаведнага органа ААН, а таксама з прычыны празмернага захавання такіх мер бізнесам і іншымі зацікаўленымі бакамі”.
Гандлёвыя абмежаванні супярэчаць, на думку заяўнікаў, “адпаведным правілам СГА і іншым шматбаковым гандлёвым правілам, аказваюць прамое ўздзеянне на гандлёвыя патокі і ствараюць дадатковыя цяжкасці для дзяржаў у іх намаганнях па ліквідацыі голаду і ўсіх форм недаядання і забеспячэнню харчовай бяспекі”.
У заяве выказваецца “сур’ёзная заклапочанасць і катэгарычнае непрыманне АПМ, паколькі яны нелегітымныя, неправамерныя, супярэчаць Статуту ААН і прынцыпам міжнароднага права”, а таксама гучыць заклік да дзяржаў “устрымацца ад фарміравання неправамерных і аднабаковых спісаў”, а да дзяржаў — членаў ЮНІ рашуча асудзіць гэтыя разбуральныя АПМ і адсутнасць адказнасці са бакі тых, хто іх прымяняе”.
“Мы абавязуемся садзейнічаць адкрытай, справядлівай, недыскрымінацыйнай, прадказальнай і заснаванай на правілах гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй, харчаваннем і ўгнаеннямі, устрымлівацца ад увядзення забарон або абмежаванняў на экспарт, згодна з адпаведнымі абавязацельствамі па міжнароднаму гандлёваму праву”, — гаворыцца ў заяве.
Беларускую дэлегацыю ўзначальвае пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
Прадстаўнікі Мінска рэгулярна спекулююць на тэме голаду ў сувязі з санкцыямі.
Аляксандр Лукашэнка на ініцыіраваным Індыяй трэцім “Форуме Глабальнага Поўдня” ў жніўні заявіў, што абмежаванні адносна экспарту беларускіх мінеральных угнаенняў “абвастрылі праблемы недахопу харчавання і голаду ў самых бедных краінах”.
Асноўныя імпарцёры беларускага калію — Бразілія, Кітай і Індыя.
Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН 5 мая 2023 года заявіў аб неабходнасці зняцця санкцый з экспарту беларускіх і расійскіх угнаенняў. Паводле ягоных слоў, на сустрэчах з расейскім і ўкраінскім лідарамі ён уздымаў пытанне харчовага крызісу, які з прычыны вайны ва Украіне паўстаў у Сенегале, Нігеры і Нігерыі.
Дэмсілы Беларусі выступаюць супраць такога рашэння.
Санкцыі Захаду адносна калійных угнаенняў, якія з’яўляюцца адным з ключавых экспартных напрамкаў Мінска, у тым ліку на іх транспарціроўку, уведзены ў 2021–2022 гадах.
Ціханоўская: У дачыненні да калійных угнаенняў Канада асабліва дапамагла
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка