Парламенцкую групу “За свабодную Беларусь” узначаліў старшыня камісіі па міжнародных справах Сената Польшчы Гжэгаж Схетына
27 лістапада, Позірк. Старшынёй парламенцкай групы Сейма і Сената Польшчы “За свабодную Беларусь” абраны Гжэгаж Схетына, паведамляецца ў тэлеграм-канале кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.
61-гадовы Схетына — былы маршал Сейма (2010–2011 гады) і міністр замежных спраў (2014–2015) Польшчы, а цяпер старшыня камісіі па міжнародных справах верхняй палаты парламента.
Падчас паседжання групы Латушка, запрошаны на яго, абазначыў важнасць непрызнання прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, падтрымку ў прыцягненні Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за “злачынствы супраць беларускага народа”, садзейнічанне ў легалізацыі беларускіх грамадзян на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку ваюючых ва Украіне беларускіх добраахвотнікаў, доступ вышэйшай адукацыі для абітурыентаў з Беларусі, “падтрымку беларускай ідэнтычнасці і незалежных СМІ”.
Паводле паведамлення Латушкі, Схетына мае намер “захоўваць актыўную палітыку ў дачыненні да Беларусі, ажыццяўляць далейшую ізаляцыю рэжыму і адначасова праяўляць адкрытасць да беларускага грамадства”.
Паведамляецца таксама, што працоўная група плануе правядзенне публічных слуханняў у парламенце Польшчы па сітуацыі ў Беларусі.
Першае паседжанне групы прайшло ў сакавіку. Першапачаткова яе кіраўніком быў абраны дэпутат Сейма, старшыня Парламенцкай асамблеі НАТО Міхал Шчэрба, абраны пасля ў Еўрапарламент.

- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску перакрыты тэмпературны рэкорд 94-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


