Ціханоўская на канферэнцыі ў Вільнюсе абмяркуе “ключавыя пытанні еўрапейскай будучыні Беларусі”

29 лістапада, Позірк. У Вільнюсе 2 снежня пройдзе канферэнцыя “Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці”, паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Адзначаецца, што “мерапрыемства стане платформай для дыялогу, у рамках якога палітыкі, даследчыкі, дзеячы культуры і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць ключавыя пытанні еўрапейскай будучыні Беларусі, барацьбу з дэзінфармацыяй і ўмацаванне беларуска-літоўскіх адносін”.
У канферэнцыі, акрамя Ціханоўскай, возьмуць удзел першы віцэ-спікер Сейма Літвы Юозас Алекас, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, журналісты, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, пісьменнікі, аналітыкі і інш.
Праца канферэнцыі будзе арганізаваная ў чатырох панэлях: “Еўрапейская будучыня Беларусі”, “Барацьба з прапагандай і дэзінфармацыяй”, “Канструктыўнае супрацоўніцтва для ўмацавання беларуска-літоўскіх адносін”, “Культурныя сувязі як мост паміж Беларуссю і Літвой”.
Арганізатарамі канферэнцыі, якая пройдзе на беларускай і літоўскай мовах, сталі Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў імя Вільфрыда Мартэнса, Фонд імя Конрада Адэнаўэра і Офіс Ціханоўскай.
Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў быў створаны ў 2007 годзе былым прэм’ер-міністрам Бельгіі Вільфрыдам Мартэнсам пад эгідай Еўрапейскай народнай партыі Еўрасаюза, якая цяпер мае большасць у Еўрапарламенце. Пад эгідай цэнтра штогод праходзіць больш за 100 мерапрыемстваў.
Фонд ім. Конрада Адэнаўэра з’яўляецца палітычным фондам Федэратыўнай Рэспублікі Германіі. Сваімі праграмамі і праектамі ён “актыўна ўносіць дзейсны ўклад у міжнароднае супрацоўніцтва і паразуменне”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+