Лукашэнка зацікаўлены ў “развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва” з румынамі
1 снежня, Позірк. Аб зацікаўленасці ў “развіцці канструктыўнага супрацоўніцтва” заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 снежня народ Румыніі з Днём нацыянальнага яднання.
“Гэтае свята сімвалізуе шматлікія поспехі вашай краіны і сілу адзінства яе грамадзян, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. — Лёсы нашых народаў вельмі падобныя. Перажыўшы суровыя выпрабаванні і вялікія страты ў ХХ стагоддзі, беларусы і румыны беражліва ставяцца да ўласнай гісторыі, шануюць культуру і традыцыі продкаў, імкнуцца ў згодзе суіснаваць з суседзямі”.
Паводле слоў Лукашэнкі, “у аснове любога паспяховага партнёрства знаходзяцца бясцэнныя чалавечыя сувязі”. “Запрашаю часцей наведваць Беларусь, каб пераканацца ў гасціннасці і добразычлівасці яе жыхароў”, — гаворыцца ў віншаванні.
“Больш чым за тры дзесяцігоддзі дыпламатычных адносін Мінск і Бухарэст прайшлі вялікі шлях, дасягнуўшы значнага прагрэсу ў шматгранным узаемадзеянні, наладзіўшы адкрыты дружалюбны дыялог на розных узроўнях”, — адзначыў аўтар паслання.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Румыніяй устаноўленыя 14 лютага 1992 года. Генеральнае консульства ў Бухарэсце адкрыта ў 1994 годзе, у 1996 годзе пераўтворана ў амбасаду. У Мінску працуе амбасада краіны.
Паводле звестак МЗС Беларусі, у 2021 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 179,5 млн долараў (рост на 13,6% да 2020 года), у тым ліку беларускі экспарт — 127 млн (+16,6%), імпарт — 52,6 млн (+7%). Актуальных даных на сайце знешнепалітычнага ведамства не прадстаўлена.
Румынія як краіна ЕС падтрымлівае і прымяняе санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. У сакавіку гэтага года дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведвала з візітам Бухарэст.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка