Польшча будзе і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя ініцыятывы — кіраўнік МЗС

4 лютага, Позірк. Польшча будзе і надалей падтрымліваць беларускія незалежныя ініцыятывы, заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі на “Форуме Касцюшкі” 4 лютага ў Гданьску.
Прысвечанае Беларусі мерапрыемства арганізаванае ў рамках старшынства Польшчы ў Еўрасаюзе.
Адным з найважнейшых кірункаў дапамогі Сікорскі назваў падтрымку дзейнасці тэлеканала “Белсат”: “Апярэджваючы пытанні, падкрэслю: няма гаворкі ні пра пазбаўленне каналу сродкаў для жыцця, ані тым болей пра закрыццё”.
Варшава таксама будзе падтрымліваць “высілкі міжнароднай супольнасці ў справе вызвалення палітычных вязняў, колькасць якіх зараз перавышае 1,2 тыс.”.
“Цягам апошніх гадоў беларусы даказалі, што гатовыя жыць ў вольнай і роднай краіне, заплаціўшы за гэта высокую, часам, найвышэйшую цану”, — сказаў Сікорскі.
Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў на форуме, што для вяртання на “еўрапейскі шлях” Беларусь павінна “вызваліцца як ад абдымкаў дыктатара Лукашэнкі, так і ад расійскага ўплыву”.
“Мы павінны дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі на гэтым шляху, таму што дэмакратычная Беларусь важная для бяспекі як Літвы, так і ўсяго рэгіёна”, — сказаў ён.
Кіраўнік ведамства адзначыў важеасць працягу падтрымкі беларускіх дэмакратычных сілаў, садзейнічання захаванню беларускай мовы і культуры, узмацнення ціску на афіцыйны Мінск.
Ён таксама выказаўся за “больш цесныя сувязі дэмакратычнай Беларусі з Еўропай”.
“Як Польшча некалі прайшла свой шлях да волі, гэтак і беларусы зробяць тое ж самае. Гэты шлях можа быць доўгім, але гэта адзіны шлях, які трэба прайсці. Гэта адзіны спосаб забяспечыць нашае выжыванне і росквіт”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Палітык заклікала міжнародную супольнасць “падтрымаць беларускіх палітвязняў і журналістаў, якія працягваюць сваю працу, нягледзячы на рэпрэсіі”.
Акрамя таго, дэмлідар асобна адзначыла ролю Літвы ў ініцыятыве супраць рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародным крымінальным судзе.
Аб беспрэцэдэнтным узроўні рэпрэсій у Беларусі заявіў на мерапрыемстве намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Для гістарычнага разумення лукашызм — гэта нават не камуністычны рэжым у Польшчы ў мінулым стагоддзі, таму што Лукашэнка дзеля захавання сваёй улады гатовы не толькі парушаць правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі, але нават знішчаць беларускі народ і незалежнасць Беларусі”, — сказаў палітык.
Латушка правёў асобную сустрэчу з кіраўніком МЗС Літвы. Яе тэмай стала “адвакатаванне падтрымкі звароту ў Міжнародны крымінальны суд”.
(Выкарыстаныя матэрыялы тэлеканала “Белсат”, партала Delfi, прэс-служб АПК і Святланы Ціханоўскай.)
- Грамадства, ПалітыкаДругія суткі на ЧАЭС тушаць пажар пасля атакі расійскага дронаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаПраўладныя сацыёлагі сцвярджаюць, што больш за 70% насельніцтва давярае сілавікамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка выраслі за студзень на 0,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–13 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа 60 гадоў працы Палац шлюбаў зарэгістраваў больш за 220 тыс. шлюбаў з замежнымі грамадзянаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка