Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай кампаніі, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы расійскай спадарожнікавай сістэмы

30 кастрычніка, Позірк. Аб увядзенні санкцый супраць беларускага ЗАТ “Аэракасмічныя прыборы“, які ўдзельнічае ў распрацоўцы кампанентаў расійскай спадарожнікавай сістэмы сувязі “Рассвет”, паведаміла 30 кастрычніка прэс-служба прэзідэнта Украіны.
У санкцыйны спіс, які тычыцца расійскага праекта, увайшлі 10 кампаній і 19 грамадзян. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сваімі ўказамі ўвёў у дзеянне адпаведныя пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, беларускае прадпрыемства займаецца распрацоўкай і прататыпаваннем кампанентаў для аэракасмічных сістэм.
Адзначаецца, што асноўным распрацоўшчыкам, каардынатарам і сістэмным інтэгратарам праекта “Рассвет“ з’яўляецца расійскае ТАА “Бюро 1440“. Паводле інфармацыі ўкраінскага боку, Расія імкнецца стварыць уласную нізкаарбітальную спадарожнікавую сістэму па аналогіі з амерыканскай сістэмай Starlink, якая можа выкарыстоўвацца для кіравання войскамі, навядзення і кіравання ўдарнымі беспілотнікамі і ракетамі ў рэжыме рэальнага часу.
Украінскія санкцыі прадугледжваюць блакаванне актываў, спыненне гандлёвых аперацый, абмежаванне транзіту, забарону на перадачу тэхналогій і шэраг іншых абмежавальных мер.
Кіеў рэгулярна ўводзіць санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній. У асноўным яны звязаны з ваенна-прамысловым комплексам.
ЗАТ “Аэракасмічныя прыборы” зарэгістраванае ў Мінску 23 снежня 2022 года. Кампанія з’яўляецца рэзідэнтам Мінскага гарадскога тэхнапарка. Згодна з апублікаваным апісаннем дзейнасці, яна распрацоўвае і вырабляе складовыя часткі аэракасмічных сістэм, праектуе вопытныя ўзоры камплектуючых і бартавых прылад.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага ваенна-прамысловага комплексу.
28 кастрычніка прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка заявіў, што на тэрыторыі Беларусі працягваюць функцыянаваць рэтранслятары сігналу для расійскіх беспілотнікаў.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


