Мінск 20:52

Белгідрамет: Першая дэкада лістапада чакаецца халадней за норму

Ілюстрацыя: "Позірк"

30 кастрычніка, Позірк. Паводле папярэдніх прагнозаў, тэмпературны рэжым у лістападзе чакаецца каля кліматычнай нормы, якая складае ад 0,3 да 3,4 вышэй за нуль у залежнасці ад рэгіёна, паведамляе Белгідрамет.

У першай дэкадзе месяца прагназуецца тэмпература ніжэй за норму на 1 градус. Колькасць ападкаў чакаецца каля сярэдніх шматгадовых значэнняў (38-59 мм).

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, лістапад пачнецца з перабудовы атмасферных працэсаў: вецер “разгорне на паўночныя румбы” і адкрые шлях паветраным масам арктычнага паходжання. Тэмпературны фон панізіцца і вернецца ў “кліматычнае рэчышча”. Адвекция больш халоднага паветра з кожным днём будзе ўзмацняцца. Калі 1 лістапада ноччу паветра будзе астуджацца да мінус 1 — плюс 6 градусаў, а днём тэмпература складзе ад 4 да 10 вышэй за нуль, то да канца першай дэкады паказчыкі будуць на 2-3 градусы ніжэй.

Часам пры праходжанні франтальных раздзелаў і ў вільготным паветры будуць адзначацца дажджы, у другой палове наступнага тыдня яны будуць ўперамешку з мокрым снегам. Упершыню снег, як чакаецца, убачаць жыхары паўночна-ўсходніх рэгіёнаў. Устойлівага снежнага покрыва не будзе.

У адпаведнасці з кліматычнымі данымі, сярэдняя тэмпература паветра за лістапад па Беларусі складае 1,6 градуса вышэй за нуль (кліматычная норма за перыяд 1991-2020 гадоў). Самы цёплы лістапад быў у 1996 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай паветра 4,9 градуса (на 3,3 вышэй за норму), самы халодны — у 1993-м з сярэднямесячнай тэмпературай 6,1 градуса марозу (на 7,7 ніжэй за норму).

Максімальная тэмпература паветра ў лістападзе была адзначана ў 1926 годзе ў Мазыры на поўдні Гомельскай вобласці (+24,1), мінімальная — у 1992 годзе ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці (-27,4).

Падзяліцца: