Вярхоўны суд прызнаў Аляксандра Буглая вінаватым у генацыдзе беларускага народа
30 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Буглай прызнаны вінаватым у генацыдзе беларускага народа паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса, паведаміла 30 кастрычніка прэс-служба Вярхоўнага суда.
Суд устанавіў “больш за 33 эпізоды” злачыннай дзейнасці Буглая, у тым ліку наўмыснае пазбаўленне жыцця не менш за 174 чалавекі, уключаючы не менш за 27 дзяцей і заведама састарэлых, а таксама знішчэнне вёсак у Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.
Суд прызнаў даказаным, што Буглай здзейсніў злачынства. Паколькі абвінавачаны памёр (у 1990 годзе), суд вынес прысуд без прызначэння пакарання ў адпаведнасці з ч. 3 арт. 468-24 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
Прысуд можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйнай інстанцыі Вярхоўнага суда на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння.
Справа Буглая стала восьмай справай аб “генацыдзе беларускага народа”, яна была накіраваная ў Вярхоўны суд 22 ліпеня, разглядалася там з пачатку верасня.
Паводле даных Генпракуратуры, Буглай узначальваў ваенізаванае падраздзяленне “Белая каманда”, якое пазней было рэарганізаванае ў роту, затым у батальён. Са снежня 1943 года падраздзяленне называлася “Баявы добраахвотніцкі батальён імя Буглая“ і дзейнічала да траўня 1944-га.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны “з пачатку дыслакацыі на акупаванай тэрыторыі БССР у складзе ўзброеных арганізаваных груп пры 551-й палявой камендатуры і Гомельскай палявой жандармерыі, а таксама “Белай каманды“ ўзначальваў названыя фарміраванні і выконваў злачынныя загады вышэйстаячага кіраўніцтва нацысцкай Германіі”.
Сцвярджалася, што на тэрыторыях Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласцей Буглай “на падставе сувязі з савецкімі партызанамі арганізоўваў і здзяйсняў карныя аперацыі і злачынныя акцыі“.
Буглай нарадзіўся ў 1910 годзе ў Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць), пасля вайны пазбег пакарання, эміграваўшы ў ЗША.
Тэму “генацыду беларускага народа” ўлады пачалі актыўна прасоўваць каля пяці гадоў таму. У 2021 годзе быў прыняты закон “Аб генацыдзе беларускага народа“. Пад беларускім народам у кантэксце дакумента ” разумеюцца савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і (або) пасляваенны перыяд“ (да 31 снежня 1951 года).
17 ліпеня 2023 года Лукашэнка падпісаў закон “Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэкса“, які дазваляе пераследаваць памерлых у крымінальным парадку.
За “адмаўленне генацыду беларускага народа” арт. 1302 КК прадугледжвае адказнасць у выглядзе 5 гадоў зняволення, за паўторнае парушэнне закона — ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць змест кнігі “Генацыд беларускага народа“, якая выйшла пад рэдакцыяй на той момант генеральнага пракурора, а цяпер старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Шведа. У ёй сцвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года з’яўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаннем нацысцкай ідэалогіі. Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаваны антысавецкі супраціў у першыя пасляваенныя гады.
Абвінаваўчыя судовыя працэсы над памерлымі “з пункту гледжання элементарных асноў крымінальнага права-гэта нонсэнс“, заявіла 11 траўня падчас анлайн-дыскусіі “Навошта беларускай дзяржаве вайна з нябожчыкамі?” юрыст Наталля Мацкевіч.
Паводле яе слоў, прэзумпцыю невінаватасці ніхто не адмяняў, а з яе выцякае “стандарт даказвання па-за усялякіх разумных сумневаў“. Захаванне ж такога стандарту ў дачыненні да памерлага чалавека немагчыма, адзначыла юрыст. Акрамя гэтага, адзначыла Мацкевіч, у працэсах над памерлымі няма магчымасці выканаць, у прыватнасці, такія гарантыі справядлівага разбору, як права на абарону і на вылучэнне адпаведных аргументаў.
Злачынствы, учыненыя нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны супраць беларускага народа ніхто не адмаўляе, дадала юрыст. Аднак, на яе думку, з пункту гледжання міжнароднага права яны могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавечнасці або ваенныя злачынствы, але не як злачынствы генацыду.
У пацверджанне гэтага тэзіса яна адзначыла, што з пункту гледжання вызначэння генацыду да яго ставяцца злачынствы супраць нацыянальных, этнічных, расавых ці рэлігійных груп, а не людзей, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі.
24 красавіка Вярхоўны суд прызнаў памерлага Антанаса Гецявічуса вінаватым паводле арт. 127 Крымінальнага кодэкса без прызначэння пакарання. Гэта стала сёмай справай за генацыд у дачыненні да памерлых. У 2024-2026 гадах па арт. 127 вінаватымі прызнаныя Уладзімір Катрук, Канстанцін Смоўскі, Сямён Серафімавіч, Восіп Вінніцкі, Аляксандр Ярмольчык і Ганс Ойген Зіглінг. Пакаранне ва ўсіх выпадках таксама не прызначалася, паколькі ўсе фігуранты мёртвыя.
Гл. таксама:
Похвала фюреру. 30 лет назад Лукашенко спалился в интервью Handelsblatt (на рускай мове)
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



