Мінск 17:38

МНС паведаміла аб узгаранні ў мінскім аквапарку “Лебядзіны”

1 снежня, Позірк. Паведамленне аб узгаранні ў спа-зоне Мінскага аквапарку “Лебядзіны” паступіла 1 снежня ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, паведамляе прэс-служба ведамства.

“Па прыбыцці падраздзяленняў МНС высветлілася, што адбылося тленне ашалёўкі ў парыльным аддзяленні лазні на першым паверсе. Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў каля ста чалавек самастойна пакінулі спа-зону, а тленне было ліквідаванае персаналам аб’екта”, — гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, адзначылі ў ведамстве.

Раней МНС паведаміла пра пажар на складзе Мінскага інструментальнага завода. Двое мужчын шпіталізаваныя з тэрмічнымі апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння.

Паводле звестак на 06:00 гадзін 1 снежня, з пачатку года ў Беларусі адбылося 5.715 пажараў — на 8,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2023 (5.263). Загінулі 492 чалавекі (+10,6%; 445).

Падзяліцца: