Дні Беларусі, прысвечаныя дэмакратычным памкненням народа, пройдуць у Бруселі
3 снежня, Позірк. Дні Беларусі, арганізаваныя Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў (ЕСЗД) і Еўракамісіяй у супрацы з Еўрапарламентам, пройдуць 9–13 снежня ў Бруселі, паведамляе ЕСЗД.
Адзначаецца, што Дні Беларусі — гэта “серыя мерапрыемстваў, прысвечаных дэмакратычнай Беларусі і беларускаму народу”. Праграма прымеркаваная да “пачатку працы новага складу Еўрапарламента” і пройдзе “напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года”.
На мерапрыемствы запрошана больш за сто прадстаўнікоў “беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, праваабарончых і культурных арганізацый”, а таксама “беларускай дыяспары і міжнародных арганізацый”.
9 снежня а 19:00 (Flagey, Studio 5, Place Sainte-Croix, 1050) адбудзецца паказ фільма “Радзіма” незалежных беларускіх рэжысёраў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі.
10 снежня а 18:00 у Еўрапарламенце (SPINELLI 3E2) будзе прадэманстраваны фільм “Выпадковы прэзідэнт”, пасля чаго адбудзецца дыскусія з удзелам беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і здымачнай групы.
12 снежня а 17:00 у будынку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі (МДБ; Rue de la Science 23) будзе арганізаваны прагляд фільма “7 сімптомаў беларускасці”.
У МДБ таксама пройдзе выстава традыцыйнай беларускай вышыўкі #FRAMEDINBELARUS. Экспазіцыя адкрыецца 10 снежня у 17:30. Там жа пройдзе майстар-клас ад майстроў вышыўкі.
Выстава “Галасы з турмы. Мастацтва як супраціў: малюнкі і лісты палітвязняў Беларусі” будзе экспанавацца ў будынку ЕСЗД з 11 снежня (адкрыццё а 16:00, толькі для запрошаных асоб).
Выстава “Незламаныя”, прысвечаная палітвязням — беларускім праваабаронцам, адкрыецца на пешаходнай зоне Еўрапарламента 12 снежня а 9:00 (будзе працаваць да 20 снежня).
11 снежня пройдзе музычная вечарына (Flagey, Studio 1, Place Sainte-Croix) пры ўдзеле “Вольнага хору” і беларускага акардэаніста Ягора Забелава. Пасля яго адбудзецца адкрыццё фотавыставы беларускага мастака Аляксандра Кот-Зайцава, прысвечанай “пачуццю дома” ў беларусаў, вымушаных жыць у эміграцыі.
Экспертная дыскусія пра “процідзеянне дэзінфармацыі напярэдадні так званых прэзідэнцкіх выбараў” пройдзе 13 снежня а 10:00 (месца ўдакладняецца). Яе арганізуюць Еўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі і Еўрапейскі эканамічны і сацыяльны камітэт.
Форум Еўрапейская Беларусь — семінар, прысвечаны сітуацыі ў краіне і ключавым выклікам у сферы бяспекі для яе і ўсяго рэгіёну, — адкрыецца 13 снежня ў 9:30 у МДБ або ў прадстаўніцтве Швецыі пры ЕС (удакладняецца).
У рамках Дзён Беларусі 11 снежня адбудзецца чацвёртая сустрэча кансультатыўнай групы ЕС з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі. На 12 снежня ў Еўрапарламенце запланаванае правядзенне канферэнцыі высокага ўзроўню “Разам з народам Беларусі”, на адкрыцці якой выступяць Ціханоўская і прэзідэнт ЕП Раберта Метсола.
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе вырас на 7,77%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лістападзе суседнія краіны ЕС спынілі больш за 1.400 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБелгідрамет супрацоўнічае з падсанкцыйнымі прадпрыемствамі Расіі і БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаСярод грамадзян Беларусі цалкам захаваць кар'еру ва ўмовах эміграцыі часцей атрымлівалася ў мужчын — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахоўшчыкі за 10 месяцаў 2024 года сабралі амаль на 20% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць беларусаў, якія з'ехалі, гатовыя вярнуцца ў выпадку змены ўлады ў краіне — BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ 2024 годзе апраўдвальнасць сутачных прагнозаў надвор'я склала 98,1% — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка