ЗША працягнуць падтрымліваць дэмакратычныя памкненні беларусаў — намеснік дзяржсакратара

4 снежня, Позірк. Пра далейшую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў з боку Злучаных Штатаў Амерыкі заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара Курт Кэмпбэл у відэазвароце, адрасаваным удзельнікам другога стратэгічнага дыялогу беларускага дэмруху з урадам ЗША 4 снежня ў Вільнюсе.
“Я рады выказаць нашую нязменную падтрымку будучай дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай Беларусі, якая паважае правы чалавека, — сказаў ён. — Кожны дзень адважныя беларусы ідуць на рызыку, каб падтрымаць асноўныя свабоды для ўсяго беларускага народа, і Злучаныя Штаты ганарацца тым, што падтрымліваюць вашу цяжкую працу”.
ЗША, заявіў Кэмпбэл, працягваюць падтрымліваць намаганні беларусаў па стварэнні дэмакратычнай дзяржавы “шляхам праграм абмену, стыпендый і іншых відаў супрацы для пабудовы больш моцнай грамадзянскай супольнасці”.
У рамках другога раунда стратэгічнага дыялогу запланавана шэсць сесій — па пытаннях дэмакратычнага развіцця Беларусі; правоў чалавека і палітвязняў; прыцягнення да адказнасці; нацыянальнай культуры і ідэнтычнасці; медыя і камунікацый; прыватнага сектара.
Стратэгічны дыялог — пляцоўка для падтрымкі сталых стасункаў беларускага дэмакратычнага руху з урадам Злучаных Штатаў Амерыкі. Першы раунд стратдыялогу адбыўся 6–8 снежня 2023 года ў Вашынгтоне.
4–5 красавіка ў сталіцы ЗША ўдзельнікі першых пасяджэнняў працоўных груп у рамках стратдыялогу абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, шляхі вызвалення палітвязняў, дзейнасць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



