У Кангрэсе ЗША пройдуць слуханні аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей

4 снежня, Позірк. У амерыканскім Кангрэсе ў Вашынгтоне 5 снежня пройдуць слуханні аб ролі беларускіх уладаў у перамяшчэнні і індактрынацыі ўкраінскіх дзяцей, паведамляе Камісія ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія).
Таксама на слуханнях будуць разгледжаны пытанні ваеннага супрацоўніцтва Мінска з Расіяй.
Анансуецца выступленне ў якасці сведкі па заяўленых тэмах прадстаўніка аб’яднання былых сілавікоў BelPol Мацвея Купрэйчыка. Сведчыць на слуханнях таксама будуць кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і эксперт па прававых пытаннях Рэгіянальнага цэнтра па правах чалавека Кацярына Рашэўская.
17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у адносінах да Лукашэнкі, чый рэжым таксама мае дачыненне да гэтага.
Па розных ацэнках, з пачатку вайны ў Беларусь было вывезена не менш за 2,5 тыс. дзяцей з акупаваных РФ тэрыторый Украіны (па ацэнцы Народнага антыкрызіснага кіравання, не менш за 3, 5 тыс.). Датычнымі да гэтай дзейнасці называюцца спартсмен-паралімпіец Аляксей Талай і яго фонд, ААТ “Беларуськалій”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі Чырвоны Крыж і інш. Ёсць пэўныя сведчанні, што ў Беларусі займаюцца “перавыхаваннем” прывезеных дзяцей у духу любові да РФ.
41-гадовы Талай і яго фонд, непасрэдны арганізатар вывазу ўкраінскіх дзяцей, былі ўключаны ў 13-ты пакет санкцый ЕС супраць РФ, прыняты 23 лютага 2024 года. Ён таксама быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША, прыняты напярэдадні другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны РФ ва Украіне.
Беларусь “катэгарычна абвяргае галаслоўныя абвінавачанні” ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей, заявіў прадстаўнік краіны падчас інтэрактыўнага дыялогу з вярхоўным камісарам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека Фолькерам Цюркам у межах 56-й сесіі Савета ААН па правах чалавека.

- Эканоміка
- ГрамадстваУ Мінску "назіраецца дастаткова паспяховая карціна" з якасцю паветра — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні чэрвеня краіны ЕС спынілі больш спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 0,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка