У падтрымку экстрадаванага ў Беларусь экс-добраахвотніка Верамейчыка сабрана больш за 8 тыс. еўра
6 снежня, Позірк. У падтрымку былога беларускага добраахвотніка Васіля Верамейчыка, экстрадаванага ў Беларусь з В’етнама, сабрана 8.115 еўра, вынікае з даных фонду салідарнасці BySol.
Збор на 8 тыс. еўра быў абвешчаны 21 лістапада па ініцыятыве жонкі экс-байца палка Каліноўскага, сродкі неабходныя на адвакатаў і перадачы мужу.
Паводле слоў Яўгеніі Верамейчык, 2.000 еўра патрэбныя для аплаты паслуг адваката ў В’етнаме, ён павінен падрыхтаваць і перадаць дакументы па затрыманні і экстрадыцыі мужчыны. Па 3.000 еўра неабходныя на адваката ў Беларусі і перадачы мужу.
Жанчына паведаміла, што ў 2020 годзе Верамейчык “стаў уцекачом ва Украіне”. “Калі пачалася поўнамаштабная агрэсія, ён пайшоў ваяваць, абараняючы гэтую краіну. Быў сур’ёзна паранены, атрымаў узнагароды. Ён любіць Украіну і хацеў бы і далей жыць там. Але Украіна забараніла яму ўезд на сваю тэрыторыю”, — адзначыла яна.
“Васіль паспрабаваў легалізавацца ў ЕС, аднак Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы праз тое, што ў 2010–2016 гадах ён служыў у беларускім войску, і дала яму забарону на ўезд у ЕС на 30 месяцаў. Нягледзячы на тое, што ў 2022 годзе ён абараняў Украіну, мае ўзнагароды і быў паранены”, — падкрэсліла Яўгенія Верамейчык, якая пражывае ў Літве разам з дачкой.
“Так мой муж апынуўся ў В’етнаме. Яго арыштавалі на запыт рэжыму Лукашэнкі і выдалі беларускаму КДБ. Цяпер у Беларусі Васілю пагражае максімальна магчымае пакаранне”, — канстатавала жонка экс-добраахвотніка.
У сувязі з экстрадыцыяй Верамейчыка Офіс Святланы Ціханоўскай заклікаў міжнародную супольнасць “змяніць падыходы да разгляду спраў па прадастаўленні міжнароднай абароны, акцэнтуючы ўвагу на індывідуальным аналізе абставінаў кожнага асобнага выпадку”.
Офіс адзначыў што Верамейчык у 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах у Беларусі, затым пераехаў ва Украіну, дзе пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў і стварэння палка Каліноўскага служыў намеснікам камандзіра батальёна “Волат”. У 2024 годзе, пасля заканчэння службы, Верамейчык быў абраны ў Каардынацыйную раду і стаў сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў.
Паводле даных “Позірку”, пасля адмовы Літвы Верамейчык у кастрычніку беспаспяхова спрабаваў трапіць у Грузію з Турцыі.
Пра экстрадыцыю 34-гадовага былога добраахвотніка стала вядома 20 лістапада. Паводле інфармацыі “Блока Пракоп’ева-Ягорава” ў Каардынацыйнай радзе, яго сябра Верамейчык быў затрыманы ў Хашыміне 13 лістапада.
27 лістапада праваабаронцы прызналі былога добраахвотніка палітвязнем.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка