СБУ падазрае былога кіраўніка БПЦ Паўла ў “дапамаганні захопу храмаў” на акупаваных тэрыторыях Украіны
9 снежня, Позірк. Служба бяспекі Украіны (СБУ) завочна паведаміла аб падазрэнні расійскім святарам, якія “спрыялі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны”, паведамляе прэс-служба ведамства.
Адзначаецца, што сабраная “маштабная доказная база на чатырох высокапастаўленых расійскіх клірыкаў, якія распаўсюджваюць крамлёўскі рэжым на часова акупаванай частцы тэрыторыі Украіны”.
Гаворка ў тым ліку ідзе пра мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага, патрыяршага намесніка Маскоўскай мітраполіі Паўла (Георгій Панамароў). У Беларусі яго памятаюць як кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (25 снежня 2013 года — 25 жніўня 2020 года).
Усім чацвярым завочна паведамлена аб падазрэнні па ч. 5 арт. 27, ч. 3 арт. 110 КК (дапамаганне ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў з мэтай змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны, па папярэдняй змове групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў).
“Цяпер працягваюцца комплексныя мерапрыемствы для прыцягнення зламыснікаў да адказнасці за злачынствы супраць нашай дзяржавы”, — гаворыцца ў паведамленні СБУ.
17 жніўня 2020 года, праз восем дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў, прэс-служба БПЦ паведамляла пра “пастырскі візіт” мітрапаліта Паўла ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.
“У цяперашні час частка пацыентаў бальніцы — людзі, якія атрымалі траўмы падчас акцый пратэсту, што адбыліся на пачатку мінулага тыдня. Сярод іх як удзельнікі мітынгаў, так і выпадковыя людзі. У бальніцы знаходзяцца таксама тыя, хто паступіў са слядамі збіцця і цяжкіх цялесных пашкоджанняў з ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Пацярпелым людзям нанесены моцны фізічны і псіхалагічны ўрон”, — гаварылася ў паведамленні БПЦ.
Пацярпелым экзарх паведаміў, што царква моліцца аб іх “найхутчэйшым ачунянні”, і выказаў надзею на “справядлівае расследаванне злачынстваў, учыненых падчас нядаўніх пратэстных акцый”.
Павел нагадаў, што “царква, знаходзячыся па-за палітыкай, у той жа час асуджае любы гвалт, знаходзіцца разам з усімі людзьмі, падзяляе іх боль, суперажывае іх пакутам, моліцца пра іх і пра іх блізкіх”.
Паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі пакарання за перавышэнне паўнамоцтваў не панёс ні адзін супрацоўнік сілавых структур.


- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

