Ціханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск

20 сакавіка, Позірк. Цяпер, калі Лукашэнка “слабы і цалкам залежны”, нельга аслабляць ціск на ягоны рэжым, заявіла Святлана Ціханоўская на нефармальным брыфінгу з удзелам пастаянных прадстаўнікоў краін — членаў НАТО пры штаб-кватэры арганізацыі ў Брусэлі 19 сакавіка.
“Сам факт вызвалення Лукашэнкам людзей таксама з’яўляецца вынікам такога ціску”, — сказала беларускі дэмакратычны лідар.
Яна падкрэсліла, што санкцыі — “гэта не мэта, гэта інструмент”. “І тут мы распрацавалі формулу: амерыканскія санкцыі — для вызвалення людзей, еўрапейскія — для вызвалення краіны. Таму што большасць амерыканскіх санкцый была ўведзеная за парушэнні правоў чалавека, а еўрапейскія — за вайну“, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, еўрапейскія санкцыі павінны спрыяць сістэмным зменам у Беларусі, каб яна перастала быць пагрозай для суседзяў. Палітык паведаміла, што на нядаўніх кансультацыях з Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам бакі сышліся ў меркаванні, што ціск на рэжым павінен працягвацца датуль, пакуль не адбудуцца рэальныя перамены.
Ціханоўская падкрэсліла, што цяпер еўрапейскія санкцыі нельга здымаць, бо “гэта толькі ўмацуе Расію“.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


