У дачыненні да пяці добраахвотнікаў пачата спецыяльная вытворчасць
10 снежня, Позірк. Следчы камітэт 10 снежня пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да пяці беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне, паведамляе прэс-служба ведамства.
Справы заведзены на байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага Арцёма Бігеля, Вячаслава Граноўскага, Яна Мельнікава, Ігната Кірэева, а таксама былога парамедыка ПКК Анастасію Махамет.
Яны абвінавачваюцца паводле ч. 3 ст. 130, ч. 1 і ч. 2 ст. 285, ч. 2 ст. 2905, ч. 1 ст. 357, ч. 3 ст. 361, ч. 1 ст. 3611 (у рэдакцыі КК ад 26.05.2021 №112–З), ч. 3 ст. 3611, ч. 1 ст. 3613, ч. 2 ст. 3613 (у рэдакцыі ад 20.04.2016 №358–З), ч. 1 ст. 3614 (у рэдакцыі ад 26.05.2021 №112–З), ч. 2 ст. 3614 (у рэдакцыі закона ад 26.05.2021 №112–З), ч. 2 ст. 3614 Крымінальнага кодэкса.
Усім, акрамя Мельнікава, інкрымінуецца таксама арт. 3615 (у рэдакцыі ад 26.05.2021 №112–З).
Кірэева, Махамет, Мельнікава таксама абвінавачваюць паводле арт. 3691, арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 309, ч. 2 арт. 367 КК. Паводле ч. 1 арт. 368 КК абвінавачваюць Бігеля, Махамет і Мельнікава, паводле ч. 1 арт. 377 КК — Граноўскага.
СК заяўляе, што, дзейнічаючы “паводле агульнай задумы”, “дадзеная група грамадзян, акрамя ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі суседняга дзяржавы, аб’яднаная ідэяй далейшага ўварвання ў Рэспубліку Беларусь для ініцыявання ўзброеных сутыкненняў з праваахоўнымі органамі і ўзброенымі сіламі” Беларусі.
“У мэтах маштабавання сваёй дзейнасці і вярбоўкі наймітаў, прадстаўнікі тэрарыстычнай арганізацыі стваралі сетку тэлеграм-каналаў і чатаў, праз якія падбіралі саўдзельнікаў для здзяйснення злачынстваў, у тым ліку арганізацыі правакацый і тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Беларусі. У якасці наймітаў у асноўным адбіраліся асобы з “калямаргінальных” колаў, футбольных ультрас, радыкальных нацыяналістычных груповак, якія падтрымліваюць неафашысцкія погляды, прыхільнікі гвалту і адмаўлення правапарадку”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК “тэрарыстычнай арганізацыяй”.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складам злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармвання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і іншае.
Даведка “Позірку”:
Арт. 13 Крымінальнага кодэкса — падрыхтоўка да злачынства;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
ст. 289 — акт тэрарызму;
ст. 2902 — садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці;
ст. 2904 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй;
ст. 309 — наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку ці шляхоў зносін;
ст. 357 — змова або іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
ст. 361 — заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыям), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
ст. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
ст. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
ст. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка ці падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
ст. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
ст. 3615 — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці;
ст. 368 — абраза прэзідэнта;
ст. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
ст. 377 — крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або хаванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПрадстаўніца АПК: Павышэнне пенсій — спроба Лукашэнкі захаваць вернасць сваёй галоўнай электаральнай групыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ Гомельскай вобласці ў 2024 годзе знізілася вытворчасць сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУлетку 2024 года каля 15% працаздольнага насельніцтва Мінскай вобласці не было занята ў эканоміцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская ў Давосе прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі разам з камандуючым Аб'яднанымі сіламі НАТО ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ КНДР абверглі заяву Лукашэнкі аб прапанове правесці сустрэчу на вышэйшым узроўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 20 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаДзяржкамваенпрам у 2024 годзе імпартазамясціў абсталявання на 147 млн долараў — кіраўнік ведамстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь не будзе адмаўляцца ад імпартных тавараў — новы міністр гандлюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Амбасадар КНР: Заходнія санкцыі негатыўна паўплывалі на эканамічнае супрацоўніцтва з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗавочны працэс над полацкім бізнесменам Захаравым адновіцца 28 студзеня, справу будзе разглядаць новы суддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+