Беларускае войска атрымала чарговую батарэю ЗРК “Тор-М2”, яна будзе прыкрываць Мінск
11 снежня, Позірк. Чарговая батарэя зенітных ракетных комплексаў “Тор-М2” паступіла ва Узброеныя сілы, у бліжэйшы час яе разлікі заступяць на баявое дзяжурства для аховы “паветраных межаў сталіцы”, паведаміла 11 снежня прэс-служба Міністэрства абароны.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны УС Андрэй Лук’яновіч заявіў, што Беларусь “захоўвае мірную накіраванасць сваёй палітыкі, робячы стаўку на кампактнае, але добра падрыхтаванае і абрыштаванае войска”.
Паводле яго слоў, у 2024 годзе ў рамках мадэрнізацыі і пераўзбраення ў ВПС і войскі СПА паступіла больш за 40 узораў узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.
Галоўнай задачай беларускай арміі, заявіў военачальнік, “было і застаецца забеспячэнне мірнага неба”. У той жа час ён абвінаваціў “заходніх суседзяў” у тым, што яны нібыта “праводзяць курс на мілітарызацыю, кратна павялічваючы вайсковыя бюджэты, нагнятаючы ваенна-палітычную абстаноўку вакол” Беларусі.
“Напярэдадні будучай галоўнай палітычнай падзеі (гаворка пра прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. — “Позірк”.) нас правяраюць на трываласць і здольнасць забяспечыць мір і бяспеку на беларускай зямлі”, — сцвярджае Лук’яновіч.
21 лістапада Мінабароны паведаміла, што ў Беларусь была дастаўлена чарговая батарэя ЗРК “Тор-М2”, што дапрацаваная “расійскімі канструктарамі з улікам досведу” выкарыстання гэтага ўзбраення на вайне супраць Украіны.
Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) тады выказаў здагадку, што кантроль над яе выкарыстаннем будзе ў Расіі. Расійскія вайскоўцы, на думку аналітыкаў, інтэгруюць гэтыя новыя сістэмы ў сумесную рэгіянальную сістэму супрацьпаветранай абароны.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка