Навуковы супрацоўнік Інстытута ААН: Хутчэй за ўсё, у Беларусі няма ядзернай зброі
11 снежня, Позірк. “Няма доказаў, што ў Беларусь былі дастаўленыя расійскія ядзерныя боегалоўкі”, — заявіў у інтэрв’ю выданню The Insider навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па вывучэнні праблемаў раззбраення Павел Подвіг.
Ён заклікаў скептычна ставіцца да заяў Аляксандра Лукашэнкі пра наяўнасць у краіне ядзернай зброі: “Я застаюся пры меркаванні, што, хутчэй за ўсё, у Беларусі няма ніякіх баявых зарадаў. Сістэма абыходжання з ядзернымі боезарадамі ў Расіі пабудавана такім чынам, што складана ўявіць, як іх можна перавозіць на тэрыторыю Беларусі. Да таго ж заходнія выведкі ў любым выпадку абнародуюць інфармацыю пра перамяшчэнне ядзерных зарадаў. Размаўляючы з рознымі людзьмі, якія маюць інфармацыю аб такіх рэчах, я ніколі не чуў, каб у Беларусь прывезлі ЯЗ. Наадварот, усе кажуць, што ніякіх сведчанняў размяшчэння зброі там няма”.
Нават калі ў Беларусі належным чынам падрыхтуюць сховішча для ядзернай зброі і яго будуць ахоўваць расійскія вайскоўцы, гэта “яшчэ не значыць, што там ёсць рэальныя баявыя зарады”, лічыць эксперт.
“Рэальныя баявыя зарады, хутчэй за ўсё, будуць размешчаныя на тэрыторыі так званага цэнтралізаванага сховішча. Бліжэйшае такое сховішча знаходзіцца ў Бранску (РФ), — адзначыў Подвіг. — Ядзерныя зарады — гэта адчувальныя аб’екты, і іх трэба ахоўваць. Існуюць пэўныя стандарты, патрэбныя бункеры са сталёвымі дзвярыма, тэрыторыя павінна ахоўвацца, вакол не павінна быць дрэў, каб усё было відаць. Павінна яшчэ быць частка 12-га Галоўнага ўпраўлення з казармамі, прапускным пунктам і г.д. Гэта даволі складаная аб’ект, і проста так прывезці боегалоўкі куды-небудзь і пакласці — так ніхто ніколі не рабіў, не робіць і не будзе рабіць”.
Ён канстатаваў, што ў гэтым годзе працы па абсталяванню інфраструктуры, усталяванню калючага дроту ў Беларусі вяліся, гэта ёсць на спадарожнікавых здымках. “Але само па сабе гэта нічога не значыць. Ёсць прэцэдэнты ў расійскай гісторыі, калі сховішча ёсць, яно працуе, там ёсць вайсковая частка і казармы, але боезарадаў там няма. У Калінінградзе, напрыклад, сховішча доўгі час стаяла пустым, а можа, яно і зараз пустое”, — сказаў Подвіг.
Пра тое, што на тэрыторыі Беларусі сапраўды ёсць ядзерная зброя, Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 снежня, адказваючы на пытанні работнікаў барысаўскага прадпрыемства “ПОЖСНАБ” (Мінская вобласць).
“Я сюды ўвёз ядзерныя боегалоўкі. Не адзін дзясятак штук, — сказаў ён. — Многія пішуць: “А, гэта жарт, ніхто нічога не ўвёз”. Увезлі. А тое, што яны (апаненты. — “Позірк”.) кажуць, што гэта жарт, значыць, яны празявалі. Яны нават не заўважылі, як мы сюды іх завезлі”.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч 6 снежня заявіў, што ў Лукашэнкі ёсць асабісты “ядзерны чамаданчык” з “чырвонай кнопкай”.
9 лістапада Пуцін падпісаў Асновы дзяржаўнай палітыкі ў вобласці ядзернага стрымлівання, у якіх сярод іншага згадваецца Беларусь. У дакуменце ўказана, што Масква “захоўвае за сабой права” выкарыстоўваць ядзерную зброю ў адказ на “прымяненне супраць яе і (ці) яе саюзнікаў ядзернай і (ці) іншай зброі масавага знішчэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць Расійскай Федэрацыі і (ці) Рэспублікі Беларусь як удзельнікаў Саюзнага дзяржавы з прымяненнем звычайнага ўзбраення, якая стварае крытычную пагрозу іх суверэнітэту і (ці) тэрытарыяльнай цэласнасці”.
У канцы лістапада аб’яднанне былых сілавікоў BelPol апублікавала гадзінны фільм-расследаванне “Ядзерная зброя ў Беларусі: раскрыццё хлусні дыктатараў”, у якім гаворыцца, што “на гэты момант няма ніякай пацверджанай інфармацыі і доказу пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі”.
“Наяўнасць у лукашэнкаўскім войску АТРК (аператыўна-тактычны ракетны комплекс. — “Позірк”.) “Іскандэр” зусім не азначае, што на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца тактычная ядзерная зброя, бо штатным узбраеннем для гэтага комплексу з’яўляюцца ракеты з няядзернай баявой часткай. Для ракетнага комплексу “Іскандэр” распрацаваны тактычныя ядзерныя боепрыпасы, аднак выпушчаны яны ў невялікай колькасці і ў Беларусі іх наяўнасць пакуль не зафіксавана”, — адзначае BelPol.
Адным з доказаў хлусні беларускіх і расійскіх улад аб наяўнасці ў Беларусі расійскага ТЯЗ BelPol лічыць адсутнасць на яе тэрыторыі ваеннай базы РФ, якая патрабуецца для кантролю ТЯЗ.
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка