Мінкульт анансаваў прэм’еру фільма “Чорны замак” па матывах рамана Караткевіча
12 снежня, Позірк. У кінатэатры “Перамога” ў Мінску 12 снежня адбудзецца прэм’ера беларуска-расійскага фільма “Чорны замак” па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга.
Дрыга падкрэсліла, што “гэта не экранізацыя, гэта фільм па матывах”.
“Героі засталіся тыя ж, але жывуць у наш час, — сказала яна. — Галоўны герой <…> — малады актыўны гісторык, які паспявае ўсё: займацца навукай і выкладаць ва ўстанове вышэйшай адукацыі, разам са сваім сябрам быць саўладальнікам антыкварнай крамы <…>. Тут гісторыя, якая будзе цікавая маладому гледачу. Фільм ідзе адну гадзіну 50 хвілін. <…> Гэта фільм па матывах, які захоўвае дух, але не заўсёды захоўвае літару [рамана], але ад гэтага не менш цікавы. Цікава будзе паглядзець фільм, а потым вярнуцца да кнігі. Прагназую, што продажы рамана Караткевіча ўзрастуць пасля таго, як нашы гледачы паглядзяць фільм”.
Дрыга адзначыла, што таксама будзе “цікава” параўнаць новы фільм з карцінай 1984 года “Чорны замак Альшанскі”, аўтарам сцэнарыя якога быў сам Караткевіч, рэжысёрам — Міхаіл Пташук.
Паводле слоў чыноўніцы, у першай экранізацыі падыходзілі да трактоўкі сюжэту інакш, “яна была досыць літаральная, можа быць нават залішне педантычная”.
Генеральны дырэктар кінастудыі “Беларусьфільм” Юрый Аляксей высока ацаніў фільм 2024 года, назваўшы яго карцінай “сусветнага ўзроўню” з якаснымі дэкарацыямі.
Рэжысёр-пастаноўшчык “Чорнага замка” — расійскі кінематаграфіст Кірыл Кузін, які ў РФ зняў серыял “Дыягназ “удачлівая”, фільм “Сергій супраць паскуддзя: шабаш” і інш.
Аўтар сцэнарыя — Глеб Шпрыгаў. Галоўную ролю выконвае расійскі акцёр Яўген Шварц, граюць расіяне Яўген Стычкін, Лінда Лапіньш, а таксама беларускія акцёры Аляксандр Душачкін і Аляксандр Абрамовіч.
Уладзімір Караткевіч — класік беларускай літаратуры. Яго аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха” вывучаецца ў рамках школьнай праграмы ў 10-м класе. Іншы вядомы твор Караткевіча — раман “Каласы пад сярпом тваім” — у 2023 годзе выключаны са школьнай праграмы для 11-га класа. На вывучэнне твора адводзілася пяць вучэбных гадзін.
9 лістапада 2023 года ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі прапагандыст Вадзім Гігін заявіў, што выключэнне рамана са школьнай праграмы з’яўляецца яго ініцыятывай. На думку Гігіна, Караткевіч скажона прадставіў у творы падзеі перад паўстаннем Кастуся Каліноўскага.
“Каласы пад сярпом тваім” эксперты называюць галоўным у творчасці пісьменніка.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 39 спробаў нелегальнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

