Галоўчанка паабяцаў адказнае стаўленне Беларусі да будучага старшынства ў ЕАЭС
13 снежня, Позірк. Беларускі бок “з поўнай адказнасцю” паставіцца да старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2025 годзе і зробіць “усё магчымае для яго далейшага паступальнага развіцця”.
Пра гэта, паводле інфармацыі дзяржаўных СМІ, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 13 снежня ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.
Згодна з распаўсюджаным прэс-службай урада фрагментам выступу Галоўчанкі, ён заявіў, што інтэграцыя ў межах ЕАЭС “рэальна працуе”, дазваляючы краінам-удзельніцам “годна даваць рады знешнім выклікам, забяспечваць дадатковую ўстойлівасць эканомік, развіваць новыя кампетэнцыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, высокіх тэхналогіях і г. д.”
“Аднак, — адзначыў кіраўнік урада, — нягледзячы на дасягненні і поспехі, трэба прызнаць, што таго прарыву, які меркаваўся пры падпісанні дамовы аб ЕАЭС у 2014 годзе, пакуль не адбылося”. “Мы не вырашылі ўсе пытанні, якія перад сабой ставілі, не пераадолелі да канца палярнасць поглядаў на гарманізацыю заканадаўстваў у сферы фінансавых рынкаў, хоць, згодна з той жа дамовай аб саюзе, ужо ў наступным годзе ў Алматы павінен быў пачаць функцыянаваць наднацыянальны орган па рэгуляванні фінансавага рынку”, — сказаў Галоўчанка.
1 студзеня 2025 года Беларусь прыме старшынства ў органах ЕАЭС: у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Згодна з Дагаворам аб ЕАЭС старшынства ў згаданых органах ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове ў парадку рускага алфавіту адной дзяржавай-чальцом на працягу аднаго каляндарнага года без права працягу.
У 2024 годзе старшынства ажыццяўляе Арменія. Акрамя яе і Беларусі ў ЕАЭС уваходзяць таксама Казахстан, Кыргызстан і Расія.
Еўразійскі эканамічны саюз — міжнародная арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая мае міжнародную правасуб’ектнасць і створаная Дагаворам аб ЕАЭС у 2014 годзе.
На яго сайце адзначаецца, што ў саюзе забяспечваецца свабода перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, а таксама правядзенне скаардынаванай, узгодненай ці адзінай палітыкі ў галінах эканомікі.
Там жа паведамляецца, што ЕАЭС створаны з мэтай усебаковай мадэрнізацыі, кааперацыі і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальных эканомік і стварэння ўмоў для стабільнага развіцця ў інтарэсах павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва дзяржаў-сябраў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка