Рэальнаму сектару эканомікі можа не хапіць каля 5 тыс. маладых інжынераў — Галоўчанка

17 снежня, Позірк. Аб’ём падрыхтоўкі інжынерных кадраў у Беларусі “пакуль не адпавядае патрэбам эканомікі”, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 17 снежня на нарадзе ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.
Паводле слоў чыноўніка, “набор на тэхнічныя спецыяльнасці ніжэйшы, чым замова арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў”.
“У 2023 годзе на інжынерныя спецыяльнасці залічана крыху больш за 16 тысяч абітурыентаў, а ў год іх выпуску з ВНУ, гэта значыць у 2027 годзе, замова складае ўжо 21,5 тысячы чалавек, — сказаў ён (на падставе відэафрагмента ў тэлеграм-канале прэс-службы ўрада). — То бок, рэальны сектар можа недаатрымаць каля 5 тысяч маладых інжынераў”.
У асобных тэхнічных ВНУ, сцвярджае Галоўчанка, “значна састарэла” матэрыяльна-тэхнічная база і кадравы склад, “да якога таксама можна ўжыць гэтае вызначэнне”.
Паводле слоў прэм’ера, “пакуль не бачная і праца сектаральных саветаў кваліфікацый — ні ў абнаўленні зместу інжынернай адукацыі, ані ў адкрыцці новых спецыяльнасцей, а гэта іх прамыя задачы”. Ён нагадаў, што такія саветы маюцца пры кожным галіновым міністэрстве і канцэрне.
Галоўчанка звярнуў “асаблівую ўвагу” міністра адукацыі Андрэя Іванца, які ўдзельнічаў у нарадзе, “на працу з установамі агульнай сярэдняй адукацыі”, якія маюць цяжкасці з накіраваннем выпускнікоў школ у тэхнічныя ВНУ. Для паступлення ў такія ВНУ, перакананы ён, ужо да выпуску са школы трэба “валодаць пэўным узроўнем ведаў па такіх няпростых прадметах, як матэматыка і фізіка”.
“Адсюль дастаткова трывожныя лічбы, якія мы маем: усяго толькі менш як 15% агульнай колькасці медалістаў школ, медалістаў і выпускнікоў каледжаў з дыпломамі паступілі ў тэхнічныя ВНУ”, — сказаў кіраўнік урада. Ён дадаў, што ў 2024 годзе сярэднія балы цэнтралізаванага экзамену па профільных прадметах “матэматыка” і “фізіка” знаходзяцца “ў раёне 50 з плюсам балаў, чаго відавочна недастаткова”.
“Адпаведна няма ведаў, адсюль недаборы, невысокія прахадныя балы, тут жа і праблема прафарыентацыі выпускнікоў школ”, — адзначыў ён.
Галоўчанка заявіў, што часта чуе ў прамысловых прадпрыемствах “нараканні на тое, што пасля ВНУ да іх прыходзяць “сырыя” адмыслоўцы, якія не валодаюць дастатковым аб’ёмам ведаў для самастойнай працы па тых тэхналогіях, якія прымяняюцца зараз на вытворчасці, іх даводзіцца давучваць ці перавучваць ужо на дзейнай вытворчасці”.
На пашыраным педсавеце з удзелам Аляксандра Лукашэнкі 27 жніўня Іванец паведаміў, што сёлета вышэйшыя навучальныя ўстановы недабралі 870 студэнтаў. Недабор каля 500 студэнтаў, паводле слоў кіраўніка Мінадукацыі, зафіксаваны на аграрныя спецыяльнасці, каля 120 — на спецыяльнасці інжынернага профілю.
Пры гэтым статыстыка Іванца адрознівалася ад інфармацыі, якую 7 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў яго першы намеснік Аляксандр Бахановіч. Паводле яго слоў, ВНУ выканалі план і дадатковы набор на бюджэтныя месцы не абвяшчаўся.
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка